МІНСК, 22 кас - Sputnik. Еўрапейскі саюз увядзе чарговы пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі на мяжы ЕС, гаворыцца ў агучаных высновах па выніках еўрапейскай сустрэчы ў вярхах.
Лідэры ЕС на саміце, які прайшоў у пятніцу 22 кастрычніка, пацвердзілі гатоўнасць прыняць персанальныя санкцыі супраць Беларусі.
"ЕС у адпаведнасці са сваім паступовым падыходам працягне процідзейнічаць гібрыднай атацы, ініцыяванай беларускім рэжымам, у тым ліку шляхам прыняцця далейшых санкцый супраць асоб і арганізацый (якія маюць дачыненне да міграцыйны крызісу на мяжы ЕС і Беларусі)", - гаворыцца ў дакуменце.
У заяве адзначаецца, што Еўрасаюз не прымае спробы трэціх краін выкарыстоўваць нелегальных мігрантаў у сваіх палітычных мэтах.
Сітуацыя з мігрантамі
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка вясной заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток бежанцаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".
У апошнія тыдні беларускія памежнікі неаднаразова казалі пра гвалтоўныя выдварэнні мігрантаў Літвой, Латвіяй і Польшчай назад у Беларусь.
Пра намер будаваць на сваіх межах загароды з калючага дроту з-за сітуацыі з мігрантамі, акрамя Польшчы, раней заявілі і іншыя суседнія з Беларуссю краіны. У планах літоўскіх уладаў - плот працягласцю 500 кіламетраў уздоўж беларускага ўчастка мяжы, а ўлады Латвіі маюць намер пабудаваць агароджу даўжынёй 37 кіламетраў. У пачатку кастрычніка стала вядома, што Украіна мае намер выдаткаваць 640 мільёнаў долараў на плот з Беларуссю і Расіяй.
Чытайце таксама:
ЕС рыхтуе санкцыі супраць Беларусі з-за крызісу з мігрантамі
МАЗ, БелАЗ і "Белаэранавігацыя" падалі іскі да Савета Еўрасаюза
Супраць "Белавія" могуць увесці новыя санкцыі