МІНСК, 24 кас – Sputnik. Мінскае "Дынама" саступіла ў гасцявым паядынку КХЛ хабараўскаму "Амуру" - 0:3.
Мінчане прапусцілі па шайбе ў кожным з перыядаў. Гэта другое запар паражэнне "зуброў" у выязной серыі. Да гэтага беларускі клуб саступіў аднаму з аўтсайдараў Заходняй канферэнцыі - "Сибири" - з лікам 2:3, вядучы па ходзе матча 2:0.
Да гэтага ў мінскага "Дынама" была сяміматчавая пераможная серыя, паражэнне ад "Спартака" і дзве хатнія вікторыі - над "Адмиралом" і "Барысом". Гэта дазволіла "дынамаўцам" замацавацца ў ліку лідараў Заходняй канферэнцыі.
Зараз у каманды пасля 21 паядынку 27 ачкоў і чацвёртае месца, на адзін бал наперадзе маскоўскія аднаклубнікі, на два - фінскі "Йокерыт", лідзіруе СКА з Санкт-Пецярбурга з 31 пунктам. На пятай пазіцыі ЦСКА, у якога 27 ачкоў і на адну гульню больш.
26 кастрычніка "зубры" ва Уладзівастоку будуць змагацца з мясцовым "Адмиралом", пасля чаго вернуцца дадому і 31 кастрычніка прымуць уфімскі "Салават Юлаев".
Галоўны трэнер "Дынама-Мінск" Крэйг Вудкрафт раней не аднойчы падкрэсліваў, што хакеісты прарабілі вялікую працу і пачалі гуляць значна лепш у новым сезоне КХЛ.
Чытайце таксама:
Мінскае "Дынама" здабыла другую перамогу запар у хатнім матчы КХЛ
Мінскае "Дынама" перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ
У сёмы раз запар: мінскае "Дынама" перамагло ў чарговым матчы КХЛ
Новы старшыня Федэрацыі хакея назваў галоўныя напрамкі работы
Лукашэнка ацаніў гульню "вялікіх хакеістаў" у Браціславе