https://bel.sputnik.by/20211015/mnskae-dynama-perastala-peramagats-u-regulyartsy-kkhl-1057208986.html
Мінскае "Дынама" перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ
Мінскае "Дынама" перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ
Sputnik Беларусь
Сустрэча з маскоўскімі сапернікамі атрымалася цяжкая, на жаль, падоўжыць пераможную серыю "зубрам" не ўдалося. 15.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-15T10:22+0300
2021-10-15T10:22+0300
2021-10-15T10:22+0300
хакей
кхл
хк спартак
дынама
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0e/1057208001_0:137:1280:858_1920x0_80_0_0_c8fd98b8510919f12e52251de7c0db26.jpg
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў хатнім матчы супраць маскоўскага "Спартака" ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі і перарвалі пераможную серыю, паведамляе Sputnik."Зубры" ішлі на серыі з сямі перамог. Хатняя сустрэча са "Спартаком" пачалася актыўна, у яе пачатку госці зарабілі выдаленне, аднак "зубры" не змаглі рэалізаваць большасць. Адкрыў лік на 11-й хвіліне матча форвард маскоўскага клуба Аляксандр Хахлачоў. "Дынама" не здолела аднавіць раўнавагу сіл да канца перыяду.Другі перыяд выдаўся актыўным: сапернікі па чарзе рабілі памылкі і дапускалі выдаленні сваіх гульцоў. Тым не менш, "Спартаку" ўдалося ўтрымаць перавагу.У трэцяй дваццаціхвілінцы "Дынама" пашчасціла рэалізаваць буліт і зраўняць лік - 1:1, вызначыўся форвард Павел Варфаламееў (60-я). У дадатковы час кропку ў супрацьстаянні паставіў нападаючы "Спартака" Йоры Лехцера - 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 1:0).Наступную гульню "зубры" правядуць дома 17 кастрычніка супраць "Адмирала" з Уладзівастока.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0e/1057208001_0:0:1280:961_1920x0_80_0_0_6d3832525711e9c4bc2b1bb5ba8792da.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, кхл, хк спартак, дынама
хакей, кхл, хк спартак, дынама
Мінскае "Дынама" перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ
Сустрэча з маскоўскімі сапернікамі атрымалася цяжкая, на жаль, падоўжыць пераможную серыю "зубрам" не ўдалося.
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў хатнім матчы супраць маскоўскага "Спартака" ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі і перарвалі пераможную серыю, паведамляе Sputnik.
"Зубры" ішлі на серыі з сямі перамог. Хатняя сустрэча са "Спартаком" пачалася актыўна, у яе пачатку госці зарабілі выдаленне, аднак "зубры" не змаглі рэалізаваць большасць. Адкрыў лік на 11-й хвіліне матча форвард маскоўскага клуба Аляксандр Хахлачоў. "Дынама" не здолела аднавіць раўнавагу сіл да канца перыяду.
Другі перыяд выдаўся актыўным: сапернікі па чарзе рабілі памылкі і дапускалі выдаленні сваіх гульцоў. Тым не менш, "Спартаку" ўдалося ўтрымаць перавагу.
У трэцяй дваццаціхвілінцы "Дынама" пашчасціла рэалізаваць буліт і зраўняць лік - 1:1, вызначыўся форвард Павел Варфаламееў (60-я). У дадатковы час кропку ў супрацьстаянні паставіў нападаючы "Спартака" Йоры Лехцера - 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 1:0).
Наступную гульню "зубры" правядуць дома 17 кастрычніка супраць "Адмирала" з Уладзівастока.
У сёмы раз запар: мінскае "Дынама" перамагло ў чарговым матчы КХЛ
"Зубры"
атрымалі шостую перамогу запар - на гэты раз у Ніжнім
Форвард мінскага "Дынама"
прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ
Хатнюю серыю КХЛ мінскае "Дынама"
завяршыла перамогайНовы старшыня Федэрацыі хакея назваў галоўныя напрамкі работы