https://bel.sputnik.by/20211020/mnskae-dynama-zdabyla-druguyu-peramogu-zapar-u-khatnm-matchy-kkhl-1057315634.html
Мінскае "Дынама" здабыла другую перамогу запар у хатнім матчы КХЛ
Мінскае "Дынама" здабыла другую перамогу запар у хатнім матчы КХЛ
Sputnik Беларусь
Хакеісты мінскага "Дынама" выпусцілі ініцыятыву ў пачатку сустрэчы, тым не менш, ім удалося выраўнаваць ход паядынку і перамагчы. 20.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-20T12:31+0300
2021-10-20T12:31+0300
2021-10-20T12:31+0300
хакей
хк дынама (мінск)
кхл
матч
перамога
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0c/1057145840_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_38e3d555c6e075973d5348c260604fe6.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" выйграў у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў "Барыса" з Нур-Султана, паведамляе Sputnik.Мінчане ў першыя дзесяць хвілін прапусцілі дзве шайбы. Вызначыўся форвард "Барыса" Якаб Лілля (1-я і 8-я), які аформіў дубль. "Зубры" сабраліся і пачалі атакаваць, што прынесла свой вынік. Скараціў адставанне нападаючы "Дынама" Арцём Дзямкоў (11-я), а аднавіў раўнавагу сіл Маціяс Тедэнбю(20-я).У другім перыядзе мінчане зарабілі два выдаленні, чым скарыстаўся абаронца гасцей Дарэн Дзіц, які вывеў "Барыс" наперад.Тедэнбю (36-я) зноў зраўняў лічбы на табло, аформіўшы дубль - 3:3. Але незадоўга да другога перапынку Дзіц зноў засмуціў галкіпера "Дынама" - 4:3.У трэцяй дваццаціхвілінцы "зубры" пайшлі ў рашучае наступленне. У чарговы раз гаспадары зраўнялі лік. Вызначыўся Ілля Усаў (46-я). Павялічылі адрыў Марыё Кемпа (52-я) і Тайлер Граовац (52-я).Лілля паспрабаваў скараціць адставанне (52-я), але гэта не дапамагло, да фінальнай сірэны лічбы на табло не змяніліся. Такім чынам, мінчане перамаглі з лікам 6:5.Для "Дынама" гэта другая перамога запар, раней хакеісты абыгралі "Адмірал" з Уладзівастока. Наступную гульню "зубры" правядуць на выездзе 22 кастрычніка супраць "Сібіры".Перамога "Дынама" дазволіла клубу падняцца на другую пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. Гэтага ўдалося дасягнуць упершыню з сезона 2011/2012.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0c/1057145840_76:0:1213:853_1920x0_80_0_0_62b0cbb1dbc9dbafc1e26e663829a0e4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, хк дынама (мінск), кхл, матч, перамога
хакей, хк дынама (мінск), кхл, матч, перамога
Мінскае "Дынама" здабыла другую перамогу запар у хатнім матчы КХЛ
Хакеісты мінскага "Дынама" выпусцілі ініцыятыву ў пачатку сустрэчы, тым не менш, ім удалося выраўнаваць ход паядынку і перамагчы.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" выйграў у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў "Барыса" з Нур-Султана, паведамляе Sputnik.
Мінчане ў першыя дзесяць хвілін прапусцілі дзве шайбы. Вызначыўся форвард "Барыса" Якаб Лілля (1-я і 8-я), які аформіў дубль. "Зубры" сабраліся і пачалі атакаваць, што прынесла свой вынік. Скараціў адставанне нападаючы "Дынама" Арцём Дзямкоў (11-я), а аднавіў раўнавагу сіл Маціяс Тедэнбю(20-я).
У другім перыядзе мінчане зарабілі два выдаленні, чым скарыстаўся абаронца гасцей Дарэн Дзіц, які вывеў "Барыс" наперад.
Тедэнбю (36-я) зноў зраўняў лічбы на табло, аформіўшы дубль - 3:3. Але незадоўга да другога перапынку Дзіц зноў засмуціў галкіпера "Дынама" - 4:3.
У трэцяй дваццаціхвілінцы "зубры" пайшлі ў рашучае наступленне. У чарговы раз гаспадары зраўнялі лік. Вызначыўся Ілля Усаў (46-я). Павялічылі адрыў Марыё Кемпа (52-я) і Тайлер Граовац (52-я).
Лілля паспрабаваў скараціць адставанне (52-я), але гэта не дапамагло, да фінальнай сірэны лічбы на табло не змяніліся. Такім чынам, мінчане перамаглі з лікам 6:5.
Для "Дынама" гэта другая перамога запар, раней хакеісты абыгралі "Адмірал" з Уладзівастока. Наступную гульню "зубры" правядуць на выездзе 22 кастрычніка супраць "Сібіры".
Перамога "Дынама" дазволіла клубу падняцца на другую пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. Гэтага ўдалося дасягнуць упершыню з сезона 2011/2012.
Мінскае "Дынама"
перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ
У сёмы раз запар:
мінскае "Дынама" перамагло ў чарговым матчы КХЛ
Форвард мінскага "Дынама"
прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ
"Зубры"
атрымалі шостую перамогу запар - на гэты раз у Ніжнім