Праект закона аб генацыдзе беларускага народа заняў паўстаронкі тэксту

У законапраекце ёсць норма аб устанаўленні адказнасці за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа.
Sputnik
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі ўжо на восеньскай сесіі можа прыняць у першым чытанні праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа", паведаміў Sputnik старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Генадзь Давыдзька.
"Мы не будзем цягнуць з прыняццем. Я мяркую, што гэты праект закона можа быць разгледжаны і прыняты ў першым чытанні ўжо на гэтай, восеньскай сесіі", - сказаў Давыдзька.
Паводле яго слоў, дакумент кароткі, змясціўся на адным лісточку. Давыдзька адзначыў, што да таго, як праект закона паступіць у Авальную залу, яго яшчэ будуць шліфаваць з распрацоўшчыкамі.
"Сёння прайшло шырокае абмеркаванне з прадстаўнікамі ведамстваў, якія зацікаўлены ў прыняцці гэтага закона. Сёння яны выказалі заўвагі, пажаданні. Ён павінен карэлявацца і з Крымінальным кодэксам, і іншымі законамі, да прыкладу "Аб рэабілітацыі нацызму", - сказаў парламентарый.
Давыдзька таксама адзначыў, што прыняцце закона не пацягне змены Крымінальнага кодэкса. "У сераду ў нас будзе зноў засядаць рабочая група, будуць працаваць юрысты", - дадаў ён.

Пяць артыкулаў

Праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа" ўключае ў сябе пяць артыкулаў. Законапраектам прапануецца прызнаць генацыд савецкіх грамадзян, беларусаў, іншых расавых, нацыянальных, этнічных ці рэлігійных груп, якія пражывалі на тэрыторыі БССР, здзейснены нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Праектам закона таксама прапануецца, што генпракуратура Беларусі павінна прыняць меры па ўстанаўленні фактаў генацыду беларускага народа.
Акрамя гэтага, уносіцца такая норма як увядзенне адказнасці за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа.
Як вынікае з праекта закона, Савету міністраў трэба будзе ў 6-месячны тэрмін пасля ўступлення дакумента ў сілу прыняць меры па ўшанаванні ахвяр генацыду беларускага народа, распрацаваць і ўнесці праекты заканадаўчых актаў па пытаннях увядзення адказнасці за адмаўленне генацыду беларускага народа
Закон "Аб генацыдзе беларускага народа", калі ён будуць прыняты, уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Не менш за $500 млрд: Генпракуратура ацаніла шкоду БССР за час вайны
Чытайце таксама:
Праект закона аб генацыдзе беларускага народа сёння абмяркуюць у парламенце
Прэм'ер і міністр абароны прыбылі на месца масавага пахавання ва Уруччы
Без тэрміну даўнасці: дакументы Нюрнбергскага працэсу даставілі ў Мінск
Справу аб генацыдзе народа Беларусі перададуць усім краінам ЕС
Расія актыўна аказвае садзейнічанне ў расследаванні справы аб генацыдзе - Швед
Латвія адмовіла Беларусі ў прававой дапамозе па справе аб генацыдзе
Літва спрыяе ўкрывальніцтву нацысцкіх злачынцаў - Генпракуратура
Генацыд на тэрыторыі Беларусі раней замоўчвалі – Лукашэнка
Пуцін: злачынствы нацыстаў не маюць тэрміну даўніны
Райс і "праклятыя салдаты": гісторыя скандалу паміж Мінскам і Варшавай