БелАЭС

Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС

У складзе місіі на Астравецкай АЭС працавалі спецыялісты з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Расіі, Арменіі, Украіны.
Sputnik
МІНСК, 30 кас - Sputnik. У пятніцу завяршыўся паўторны візіт экспертаў місіі Міжнароднага агенцтва па ядзернай энергіі Pre-OSART, паведаміла прэс-служба Мінэнерга.
Спецыялісты прыбылі на Астравекую АЭС у панядзелак, 25 кастрычніка ў рамках праекта тэхнічнага супрацоўніцтва "Павышэнне эксплуатацыйнай бяспекі Беларускай АЭС у перыяд уводу ў эксплуатацыю і эксплуатацыі".
"На працягу тыдня мы ўсебакова разгледзелі мерапрыемствы, выкананыя беларускім бокам па рэкамендацыях і прапановах, атрыманых у час місіі OSART у 2019 годзе", - сказаў кіраўнік каманды экспертаў Юрый Мартыненка.
Ён таксама падзякаваў ад імя ўсёй каманды беларускаму боку за дапамогу ў арганізацыі працэсу місіі.
Праца спецыялістаў з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Расіі, Арменіі і Украіны была арганізавана па 11 напрамках. Эксперты ўдзялялі ўвагу ў тым ліку пытанням радыяцыйнай абароны, аварыйнага планавання і рэагавання, тэхнічнай падтрымкі.

Беларуская АЭС

Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе складаць 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе.
Другі блок БелАЭС у Астраўцы гатовы на 87%, пра гэта 9 верасня заявіў гендырэктар дзяржкарпарацыі "Росатам" Аляксей Ліхачоў падчас наведвання станцыі.
Увод у эксплуатацыю другога энергаблока запланаваны на 2022 год. У красавіку бягучага года на БелАЭС было дастаўлена ядзернае паліва для другога энергаблока.
Чытайце таксама:
Украіна з 1 лістапада пачне купляць электраэнергію ў Беларусі
Літва прыняла план на выпадак аварыі на БелАЭС
Беларусь з дапамогай БелАЭС ужо зэканоміла 154 млн долараў