МІНСК, 6 ліс – Sputnik. На фоне рэзкага росту захворвання на каронавірус краіны Еўразоны прымаюць тэрміновыя меры па стабілізацыі сітуацыі і ўводзяць дадатковыя абмежаванні, яны ў асноўным датычацца непрышчэпленых грамадзян.
Так у Аўстрыі тым грамадзянам, якія не зрабілі прышчэпку ад каронавіруса, з панядзелка будзе абмежаваны ўваход у многія грамадскія месцы. Забароны закрануць у тым ліку рэстараны, цырульні і гасцініцы.
Супрацоўнікі такіх установы будуць патрабаваць ад кліентаў сертыфікат аб вакцынацыі або даведку аб перанесеным захворванні.
У Германіі з-за росту колькасці заражаных уведзена сістэма допуску ў грамадскія месцы. Ёю могуць скарыстацца толькі перахварэлыя або прышчэпленыя грамадзяне.
У Харватыі пашырылі дзеянне кавід-пашпартоў на ўсіх дзяржслужачых, мера пачне дзейнічаць з 15 лістапада. Яна таксама закране і грамадзян, якія рэгулярна карыстаюцца паслугамі розных устаноў. Усе грамадскія мерапрыемствы, акрамя вяселляў, будзе забаронена праводзіць пасля поўначы.
У Румыніі з-за нізкага ўзроўню вакцынацыі насельніцтва зарэгістраваны самы высокі паказчык сутачнай смяротнасці з пачатку пандэміі, а таму каронавірусныя абмежаванні пашырылі, у тым ліку і на ўстановы адукацыі. Так дзеці могуць наведваць заняткі толькі ў тых школах, дзе прышчэпку зрабілі больш за 60% настаўнікаў.
У Грэцыі ўсіх непрышчэпленых грамадзян абавязалі штотыдзень здаваць два тэсты на наяўнасць каронавіруса, прычым рабіць гэта трэба за свой кошт.
У Італіі ўвялі сістэму QR-кодаў нават у офісах. На працоўнае месца могуць патрапіць толькі прышчэпленыя ці тыя супрацоўнікі фірм і кампаній, якія нядаўна перанеслі захворванне.
Каронавірусныя абмежаванні зноў узмацняюць у Нідэрландах. Краіна вяртаецца да абавязковага масачнага рэжыму. А з 6 лістапада пашырана дзеянне "кавідных пропускаў", зараз іх трэба будзе прад'яўляць, каб патрэніравацца ў спартзале або наведаць музей. Пропуск спатрэбіцца і для наведвання кафэ.
У Эстоніі ўлады пайшлі далей і вырашылі ўлічваць наяўнасць прышчэпкі ад COVID-19 пры шпіталізацыі пацыентаў. Паводле слоў прэзідэнта Саюза ўрачоў Эстоніі Яана Сюта, гэта не значыць, што дапамогу будуць аказваць толькі прышчэпленым грамадзянам. Але калі ва ўмовах надзвычайнага здарэння ўрачам давядзецца рабіць цяжкі выбар, то яны ўлічаць і факт наяўнасці або адсутнасці вакцынацыі ў пацыента.
Чытайце таксама:
Беларусам на зайздрасць: латарэю для тых, хто прышчапіўся ад COVID, працягнулі ў Расіі
У Беларусі дамінуе дэльта-штам: пацыенты маладзейшыя і "цяжэйшыя"
The Lancet апублікаваў даклад аб эфектыўнасці вакцыны "Спутник Лайт"
Міністэрства аховы здароўя: беларускую вакцыну ад каронавіруса падрыхтуюць для экспарту
Міністэрству аховы здароўя выдзеляць $57,2 млн з рэзервовага фонду прэзідэнта