Стаўка рэфінансавання можа павялічыцца да 10 працэнтаў – ЕАБР

Двухзначныя параметры інфляцыі ў беларускай эканоміцы могуць прывесці да таго, што рэгулятар яшчэ да канца года павысіць ключавую стаўку.
Sputnik
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Нацбанк Беларусі можа павысіць стаўку рэфінансавання ў лістападзе-снежні бягучага года да 10 працэнтаў, гаворыцца ў аналітычным дайджэсце Еўразійскага банка развіцця.
Раней у Беларусі стаўка рэфінансавання павышалася ў ліпені. Тады Нацбанк устанавіў яе ў памеры - 9,25%. Гэта было другое павышэнне за бягучы год.
"У Беларусі крэдыты ў нацыянальнай валюце за 9 месяцаў прыраслі на 4,1%. Пры гэтым крэдыты дзяржсектару павялічыліся на 11,1%, а прыватнаму - на 1,8%", - такія дадзеныя прыводзяцца ў дайджэсце.
У ЕАБР канстатавалі, што за апошнія месяцы пачало расці крэдытаванне, якое даводзіцца ў большасці сваёй на дзяржаўны сектар. У першую чаргу гэта звязана з прафіцытам банкаўскай ліквіднасці, якая паступае на крэдытны рынак абмежавана.
Банкаўскія спецыялісты не чакаюць, што ў Беларусі будуць памякчацца ўмовы для выдзялення крэдытаў. Гэта выцякае з рашэння Нацбанка аб павышэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі, якія ўплываюць на кошт крэдытавання для насельніцтва і арганізацый.
"Аналітыкі ЕАБР дапускаюць, што на фоне двухзначнай інфляцыі Нацбанк можа павысіць і стаўку рэфінансавання ў лістападзе-снежні бягучага года да 10 працэнтаў", - гаворыцца ў рэзюмэ.
Стаўка рэфінансавання, як ключавы паказчык у эканоміцы, зніжаўся ў рэспубліцы з 2015 года, але крызіс, выкліканы пандэміяй, і паслабленне нацыянальнай валюты, прывялі да таго, што Нацбанк стаў зноў яе павышаць.
Ці трэба чакаць абвалу беларускага рубля?
Чытайце таксама:
Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 10%
Нацбанк нагадаў, да якой даты беларусы могуць абмяняць старыя грошы
Мінфін пра санкцыі Захаду: з бюджэтам Беларусі ўсё будзе добра
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі можа павысіцца да канца года - ЕАБР
Рост беларускай эканомікі запавольваецца з-за аграрнага сектара
У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін нечаканы фактар інфляцыі
ЕАБР назваў свой прагноз па інфляцыі ў Беларусі