Калючая загарода Еўрасаюза

Беларускі Чырвоны крыж аб'явіў збор рэчаў для мігрантаў на мяжы

Валанцёры БКК павязуць гуманітарную дапамогу бежанцам на мяжу ў пятніцу, а сёння ў лагер прыбылі прадстаўнікі УВКБ ААН.
Sputnik
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа прыняло рашэнне аб'явіць збор цёплых рэчаў для мігрантаў, якія знаходзяцца ў стыхійным лагеры на беларуска-польскай мяжы.
Паводле звестак пагранкамітэта, на лініі мяжы каля польскіх загарод знаходзіцца больш за дзве тысячы бежанцаў, сярод якіх шмат жанчын і маленькіх дзяцей, групы мігрантаў працягваюць прыбываць.

"Мы аб'яўляем збор рэчаў для дапамогі мігрантам і прымем коўдры, курткі, шапкі, рукавіцы, цёплае дзіцячае адзенне і абутак, зімовы абутак", - паведамілі Sputnik у сакратарыяце БЧК.

Там растлумачылі, што ўсе рэчы павінны быць у здавальняючым стане, іх можна прынесці ўжо сёння, 11 лістапада, да 16.30 па адрасе вуліца Маркса, 27.
"Дастаўка рэчаў на мяжу плануецца ў пятніцу, 12 лістапада", - удакладнілі ў арганізацыі.
Сёння, каб ацаніць існуючую сітуацыю, у стыхійны лагер бежанцаў прыбылі дэлегацыі Прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.
З панядзелка, 8 лістапада, на беларуска-польскай мяжы знаходзіцца некалькі тысяч мігрантаў, іх колькасць расце. Бежанцы размяшчаюцца на тэрыторыі Беларусі ў палатачным лагеры ў лесе каля мяжы, сярод іх – жанчыны і дзеці.
Калючая загарода Еўрасаюза
Вярхоўны камісар ААН назвала недапушчальнай сітуацыю з бежанцамі на мяжы
Таксама на Sputnik:
"Памром, але не сыдзем": пра што гавораць мігранты каля польскай мяжы
Макей распавёў пра гібрыдную вайну, мігрантаў і дыялог з ЕС
Гуманітарная катастрофа: мігрантаў на мяжы становіцца больш – відэа
Лукашэнка расказаў аб спробе ўзброіць бежанцаў на мяжы
Спяць на зямлі, паляць вогнішчы - лагер мігрантаў на мяжы (фота)
Як выжываюць мігранты ў палатачным лагеры на мяжы з Польшчай – відэа
"Першы дзень асады": што адбывалася ў лагеры нелегалаў каля польскай мяжы