МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных праектаў у малочна-таварнай вытворчасці, аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі Казахстана Ерболам Карашукеевым перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў Галоўчанкі, сфера сельскай гаспадаркі з'яўляецца найбольш перспектыўнай для развіцця двухбаковых адносін. Гэта важна для забеспячэння харчовай бяспекі у абедзвюх дзяржавах.
"Казахстан – гэта адзін з прыярытэтных для нас партнёраў у сельскагаспадарчай сферы. На сённяшні дзень трэці па аб'ёму экспарту", - адзначыў прэм'ер.
Пасля чаго дадаў, што толькі ў гэтай сферы тавараабарот паміж краінамі за пяць гадоў вырас у чатыры разы.
Кіраўнік беларускага ўрада сказаў, што наша краіна хацела б выступіць у якасці асноўнага партнёра Казахстана па пытаннях развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. Тым больш, што Казахстан можа выступаць у якасці пляцоўкі для паставак сумеснай прадукцыі ў краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.
"Адным з пілотных праектаў можа стаць сфера жывёлагадоўлі", - асабліва адзначыў ён.
Раман Галоўчанка расказаў, што Кастанайская вобласць была вызначана ў якасці месца для будаўніцтва малочнатаварнага комплексу пад ключ з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій.
Акрамя таго, беларускі прэм'ер назваў добрым напрамкам для супрацоўніцтва напрамак біятэхналогій і ў прыватнасці выпуск ветэрынарных праектаў.
Разам - на рынак Кітая
Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі Казахстана Ербала Карашукеева, узаемны гандаль у сельскагаспадарчай сферы паміж дзвюма краінамі стабільна расце. Ён звярнуў увагу, што Казахстан адчувае вялікую цікавасць да беларускага вопыту ў сферы перапрацоўкі малака.
"У нас добрыя перспектывы імпарту і трансферту тэхналогій і далейшага развіцця вытворчасці малака ў Казахстане", - упэўнены ён.
Пасля чаго міністр нагадаў, што побач знаходзіцца вялікі рынак Кітая. Таму неабходна ствараць у Казахстане сумесныя прадпрыемствы.
"Напрыклад, вытворчасць дзіцячага харчавання, ёсць вялікі попыт на рынку Кітая на гэту прадукцыю. Таму мы паспяхова маглі б сумесныя прадпрыемствы ствараць і выходзіць на сумежны рынак вялікага Кітая", - падкрэсліў Ербол Карашукееў.
На яго думку, самая сур'ёзная перспектыва развіцця адносін паміж дзвюма краінамі - у галіне навукі. Таму што ў Казахстане зацікаўлены ў падрыхтоўцы сваіх спецыялістаў у Беларусі.
Чытайце таксама:
Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўках нафты Мінску
Беларусь і Казахстан павялічылі колькасць авіярэйсаў паміж краінамі
Раман Галоўчанка знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане