Відэа

Душа і творчасць: у Мінску адкрылася выстава пра Фёдара Дастаеўскага – відэа

11 лістапада свет святкаваў 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага. Дату адзначаюць не толькі ў Расіі. У Беларусі шэраг мерапрыемстваў у рамках "Дзён Дастаеўскага ў Мінску" арганізаваў Рускі Дом. Глядзіце відэа Sputnik.
Sputnik
Выставу "Дастаеўскі. Жыццё і творчасць. Эпізоды" адкрылі ў цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Экспазіцыя складаецца з літаграфій, гравюр і фота ХІХ стагоддзя ў лічбавых копіях. Прадстаўлены цытаты з твораў і лістоў класіка. Экспазіцыю падрыхтаваў Літаратурна-мемарыяльны музей Дастаеўскага ў Санкт-Пецярбургу.
Задача – падрыхтаваць дзяцей да далейшага знаёмства з творчасцю пісьменніка. Выстава таксама працуе ў інтэрактыўным фармаце. Дзеці запаўняюць размалёўкі з эпізодамі з твораў аўтара.
"Мы практычна ва ўсіх школах Мінска, вобласці распаўсюджваем размалёўкі – новы праект, які праводзім сумесна з музеямі Санкт-Пецярбурга, ён дазваляе зразумець рабятам, што свет Дастаеўскага не складаны і цёмны, гэта дае магчымасць рабятам пераадолець бар'ер неразумення Дастаеўскага, які абумоўлены цяжкасцю ўспрымання маладых людзей", – заявіў на ўрачыстым адкрыцці выставы кіраўнік прадстаўніцтва Рускага Дома ў Мінску Эдуард Крусткалн.
Дарэчы, у Фёдара Міхайлавіча ёсць і беларускія карані. Пра гэта глядзіце ў нашым рэпартажы з сяла Дастоева, якое некалі належала продкам Фёдара Дастаеўскага.
Таксама на Sputnik:
Дастоева і Дастаеўскі: што звязвае класіка з беларускай вёскай на Палессі
Дастаеўскі і сусветная культура – да 200-годдзя з дня нараджэння класіка
200 гадоў з дня нараджэння Дастаеўскага. І ён да гэтага часу сучаснік
Улады Кувейта забаранілі Дастаеўскага
Асаблівыя дзеці прадставілі сваё бачанне Дастаеўскага ў Музычным тэатры