Бальніцы ў Беларусі вяртаюцца ў звыклы рэжым працы

Па ўсёй краіне мыюць медустановы, якія падчас чацвёртай хвалі пандэміі каронавіруса былі перапрафіляваны на прыём кавідных хворых.
Sputnik
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Беларускія бальніцы паступова пераходзяць на звыклы рэжым працы, брыгады ваенных дэзінфектараў дапамагаюць мыць медустановы, перапрафіляваныя раней пад кавідныя шпіталі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
"Ва ўсіх абласцях краіны эпідсітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць аддзяленні з "кавіднага рэжыму". Паступова праходзяць дэзапрацоўку і вяртаюцца ў звыклы рэжым працы аддзяленні і нават цэлыя бальніцы", – паведамілі Sputnik у нядзелю ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Там удакладнілі, што ўсе РНПЦ працягваюць аказваць планавую дапамогу.

Сітуацыя ў Мінску

У сталіцы, як паведамілі ў Мінздарве, зараз працуе больш за 100 арганізацый аховы здароўя.
"У сувязі са зніжэннем узроўню захворвання паступова вяртаюцца да планавай работы самыя запатрабаваныя аддзяленні клінік", - сказалі ў Міністэрстве.
Паводле слоў медыкаў, ужо для пацыентаў адкрыты ўсе аддзяленні Мінскага анкацэнтра, афтальмалагічныя аддзяленні 3-й і 10-й бальніц, рэўматалагічнае аддзяленне 11-й бальніцы і аддзяленне таракальнай хірургіі 10-й бальніцы.
З панядзелка, 22 лістапада ў планавым рэжыме пачынае прымаць пацыентаў гарадская гінекалагічная бальніца, частка аддзяленняў 2-й бальніцы (кардыялогія, практалогія, малаінвазіўная хірургія), потым у звычайным рэжыме запрацуюць аддзяленні неўралогіі, гастраэнтэралогіі, рэўматалогіі і пульманалогіі гэтай жа клінікі.
У аўторак, з 23 лістапада на звычайны рэжым працы пяройдзе аддзяленне страўнікава-кішачных крывацёкаў 10-й бальніцы і хірургічны корпус 4-й бальніцы.
Частка аддзяленняў 6-й бальніцы Мінска з 22 лістапада таксама пяройдзе на звыклы рэжым працы.

Куды шпіталізуюць з "каронай"

У Міністэрстве аховы здароўя разам з тым адзначылі, што пацыентаў з COVID-19 працягваюць шпіталізаваць у гарадскія інфекцыйныя бальніцы - дарослую і дзіцячую.
Таксама для аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19 перапрафіляваны аддзяленні ў бальніцах №1, №2, №3, №4, №5, №6, №10. Аказваюць дапамогу пацыентам з COVID-19 і спецыялісты ў перапрафіляваных аддзяленнях Бальніцы хуткай меддапамогі і Мінскага цэнтра дэрматавенералогіі.

Заклікалі прышчапіцца

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што каронавірусная інфекцыя адносіцца да вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання і яго цяжкага цячэння з'яўляецца вакцынацыя.
У Беларусі зрабіць прышчэпку можна практычна ва ўсіх паліклініках краіны, бальніцах, гандлёвых цэнтрах і, нават, у метро, сказалі ў міністэрстве.
Калючая загарода Еўрасаюза
Мігрант з цяжкай кавіднай пнеўманіяй шпіталізаваны ў Гродне – Мінздароўя
Чытайце таксама:
Рэдкае наступства перанесенага каронавіруса назвалі расійскія медыкі
ЕАЭС запусціць сумесны праект па выпуску вакцын супраць каронавіруса
Першы выпадак каронавіруса зафіксаваны сярод бежанцаў
Стала вядома эфектыўнасць "Спутник V" пасля вакцынацыі ў Беларусі
Узровень калектыўнага імунітэту да COVID у Расіі дасягнуў 49%
Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб тэмпах вакцынацыі ад каронавіруса ў Беларусі
Краіны ЕС уводзяць новыя COVID-абмежаванні на фоне росту захворвання