МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Міжнародная арганізацыя па міграцыі ААН (МАМ) даставіць мігрантам, якія знаходзяцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры недалёка ад беларуска-польскай мяжы, гуманітарную дапамогу. Аб гэтым паведаміла журналістам кіраўнік прадстаўніцтва МАМ у Беларусі Махым Аразмухамедава.
Паводле яе слоў, гумадапамога паступіць у ГЛЦ на наступным тыдні. Бежанцам шмат чаго не хапае, адзначыла Аразмухамедава.
"У прыватнасці, скардзяцца на недахоп ежы, недахоп нейкіх лекаў. На наступным тыдні мы даставім у цэнтр гуманітарную дапамогу", - сказала яна і дадала, што аб'ём пастаўкі пакуль не вызначаны, а груз усё яшчэ фарміруецца.
Дапамога ад Чырвонага Крыжа
Мігрантам, якія заселі на мяжы, неаднаразова прывозіў гуманітарную дапамогу Беларускі Чырвоны Крыж (БЧК). На дадзены момант грузы ад БЧК двойчы на дзень дастаўляюцца ў ГЛЦ, дзе часова жывуць бежанцы. У асноўным прывозяць ежу: паводле папярэдніх падлікаў, штодзень мігрантам раздаюць больш за 8 тон кансерваў, у ліку якіх тушонка, згушчанае малако, сокі.
У бліжэйшы час мігрантам таксама даставіць дапамогу Расійскі Чырвоны Крыж. Спецыялісты знаходзяцца ў кантакце з беларускімі калегамі і высвятляюць, у чым ёсць патрэба. Цяпер размова ідзе аб партыях тэрмабялізны, прадуктах, памперсах. Дакладная дата, калі прыбудзе першы гуманітарны канвой, пакуль не вызначана, магчыма гэта будзе ў нядзелю, магчыма – у пачатку тыдня.
Таксама на Sputnik:
"Сітуацыя складаная": місія СААЗ прыбыла ў Беларусь на дапамогу мігрантам
Дадому ці ў Германію? Каранік распавёў, аб чым просяць мігранты
Тоны кашы, ролтана і кансерваў: чым кормяць мігрантаў
У цеснаце, ды не ў крыўдзе: мігранты наладжваюць новы побыт і будуюць планы – відэа
Расійскі Чырвоны крыж пачаў збор дапамогі бежанцам на мяжы
Беларускія медыкі пачнуць вакцынаваць бежанцаў на мяжы
Сыркі, кукурузныя палачкі і па бохану хлеба: чым кармілі раніцай бежанцаў
Спачатку - накарміць: Лукашэнка даў даручэнне дапамагчы бежанцам на мяжы
Малако, рэчы і памперсы: як беларусы дапамагаюць мігрантам
Беларускі Чырвоны крыж аб'явіў збор рэчаў для мігрантаў на мяжы