Калючая загарода Еўрасаюза

СААЗ даставіла першую "гуманітарку" у крызісны цэнтр мігрантаў

З лагістычнага цэнтра "Брузгі", дзе жывуць бежанцы, ужо шпіталізаваны каля 100 чалавек – некаторыя захварэлі на каронавірус і пнеўманію.
Sputnik
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія прыбылі напярэдадні ў цэнтр часовага размяшчэння мігрантаў, прывезлі першую гуманітарную дапамогу бежанцам - гігіенічныя наборы супраць каронавіруса, паведаміў кіраўнік праекта ў офісе СААЗ у Мінску Алег Дубовік.

"Гэта гігіенічныя наборы ў рамках місіі СААЗ, гуманітарны груз. Яны ўключаюць, улічваючы напружаную сітуацыю з COVID, антысептык для рук, маскі, вадкае мыла, зубную пасту, вільготныя сурвэткі, туалетную паперу", - адзначыў Дубовік у каментарыі РІА Навіны.

Першую частку грузу - каля 600 набораў - раздадуць у панядзелак, астатняе падвязуць у бліжэйшыя дні. Таксама прадстаўнікі арганізацыі плануюць даставіць мігрантам лекі, неабходныя для экстранных выпадкаў.

Мігранты і каронавірус

Паводле дадзеных на 21 лістапада, амаль 100 мігрантаў ужо шпіталізавана з лагістычнага цэнтра "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, у іх ліку і захварэлыя на каронавірус, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда.
Паводле яе слоў, у мігрантаў дыягнаставаны пнеўманія, захворванні лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракта, траўмы, атрыманыя на мяжы.
Напярэдадні ў лагістычны цэнтр прыбылі прадстаўнікі СААЗ. Кіруе дэлегацыяй дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям у рэгіёне Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Джэральд Ракеншаўба.

Сітуацыя на мяжы

Некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыйшлі да беларуска-польскай мяжы 8 лістапада. Людзі заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз мяжу.
Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі ўжыты спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.
Частка людзей вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычна-транспартным цэнтры. Цяпер тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек.
Калючая загарода Еўрасаюза
Расійскі Чырвоны Крыж адкрыў рахунак для дапамогі бежанцам на мяжы Беларусі
Таксама на Sputnik:
Прадстаўнікі СААЗ прыехалі ў цэнтр размяшчэння бежанцаў на мяжы
Францыя спадзяецца, што Пуцін умяшаецца ў сытуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы
Цэны на шаўрму і новыя правілы: як арганізаваны побыт мігрантаў – відэа
Мігрант з цяжкай кавіднай пнеўманіяй шпіталізаваны ў Гродне – Мінздароўя
Міжнародная арганізацыя па міграцыі ААН прывязе бежанцам гумдапамогу
Тоны кашы, ролтана і кансерваў: чым кормяць мігрантаў
У цэнтр бежанцаў на мяжы з Польшчай прыехалі прадстаўнікі ААН у Беларусі
У цеснаце, ды не ў крыўдзе: мігранты наладжваюць новы побыт і будуюць планы – відэа