Калючая загарода Еўрасаюза

Кісялёў: ЕС і Польшча ў дачыненні да бежанцаў дэманструюць жорсткасць

Беларусь у сітуацыі з мігрантамі праявіла вышэйшыя гуманітарныя стандарты, лічыць генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня".
Sputnik
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. У адносінах да бежанцаў Еўрапейскі Саюз і Польшча дэманструюць жорсткасць, чэрствасць і двайныя стандарты. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
"Еўрасаюз і Польшча прадэманстравалі жорсткасць, чэрствасць, двудушнасць, двайныя стандарты. Таму што самі ў рэшце рэшт вуснамі Меркель запрасілі бежанцаў да сябе, сказаўшы, што мы справімся, мы моцныя. А зараз мы бачым, што занялі кругавую абарону, пабудавалі масавую сцяну з калючага дроту на тэрыторыі Еўропы, на тэрыторыі Шэнгенскай зоны, адгарадзіўшыся адзін ад аднаго", – сказаў Дзмітрый Кісялёў.
У гэтых умовах, паводле слоў Кісялёва, Беларусь праявіла вышэйшыя гуманітарныя стандарты: "Людзей карміла, паіла, сагравала, пасяліла. А Польшча палівала атрутнымі сумесямі на марозе. Мы ўсё гэта бачылі, гэта бачыў увесь свет", - адзначыў кіраўнік інфармагенцтва.
Ён таксама нагадаў, што Беларусь не бамбіла Ірак і Сірыю. "Так што крызіс з мільённымі бежанцамі не быў учынены Беларуссю. Яе адкрытая прававая пазіцыя была выкарыстана, на жаль, супраць яе", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Кісялёў.

Сітуацыя на мяжы

Наплыў у Беларусь мігрантаў пачаўся летам гэтага года. Сітуацыя абвастрылася 8 лістапада, пасля таго як некалькі тысяч чалавек дабраліся да беларуска-польскай мяжы.
Мігранты заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз кардон, узмацніўшы ахову мяжы з Беларуссю. Людзі размяшчаліся ў лесе, будавалі шалашы і зямлянкі з галінак, травы і іншых падручных матэрыялаў.
Прэзідэнт Польшчы ўвёў на прыгранічных з Беларуссю тэрыторыях рэжым надзвычайнага становішча, да аховы мяжы прыцягнуты армія і паліцыя.
Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць інжынерныя загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі прыменены спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты. З боку Польшчы да мяжы не могуць падысці ні валанцёры, ні праваабаронцы, ні журналісты.
Частка мігрантаў вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычна-транспартным цэнтры. Тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек. Беларускія ўлады даюць мігрантам харчаванне і адзенне, аказваюць медыцынскую дапамогу.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што пасля ўвядзення санкцый у дачыненні да Мінска і ўзмацнення ціску з боку заходніх краін на стрымліванне патоку нелегалаў у краіны ЕС "няма ні грошай, ні сіл".
Калючая загарода Еўрасаюза
Патрушаў: мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы – заложнікі дзеянняў Захаду
Таксама на Sputnik:
Палякі выкарыстоўвалі два тыпы светлашумавых гранат супраць мігрантаў – ДКСЭ
Эксперты Еўракамісіі паглядзелі, як жывуць мігранты ў крызісным цэнтры
Захарава пракаменціравала сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі
Стала вядома, у якую суму Беларусі абыходзіцца ўтрыманне мігрантаў
Цэны на шаўрму і новыя правілы: як арганізаваны побыт мігрантаў – відэа
Як зладзілі свой побыт мігранты ў лагістычным цэнтры - фота
Газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты: Польшча сустрэла мігрантаў – відэа
Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты