МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў сітуацыю з вывазным рэйсам з Мінска ў Багдад для мігрантаў.
"Хочуць з'ехаць – калі ласка. Мы іх (бежанцаў - Sputnik) збіраем у аэрапорце. Чагосьці самалёт сёння не даслалі?" - прыводзіць словы беларускага лідара БелТА.
Ён адзначыў, што пытанне звязана з аплатай расходаў на здзяйсненне рэйса. "Дык няхай еўрапейцы заплацяць", - заявіў Лукашэнка ў чацвер на Сумесным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Асноўнага закона.
"Таксама мярзотнікі: "Вылучылі мы грошы: і мільёны, і тысячы…". Ніводнай капейкі сюды не паступіла грошай. Чырвоны Крыж там і іншыя", - сказаў прэзідэнт і дадаў, што бежанцаў кормяць і пояць беларускія ўлады.
"Што там гэты рэйс каштуе?! І няма каму аплаціць. Няхай Еўрасаюз аплаціць", - рэзюміраваў Лукашэнка.
Што адбылося?
Беларусь раней узгадніла выкананне 25 лістапада кампаніяй Iraqi Airways рэйса па вывазе з Мінска іракскіх грамадзян з ліку мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць у ЕС. Бежанцы пачалі напярэдадні ўвечар прыбываць у Нацыянальны аэрапорт, але кампанія адмяніла рэйс.
Іракскі консул у Расіі і Беларусі Маджыд Ал-Кінані заявіў, што іракскія ўлады не назначалі вывазны рэйс з Мінска на чацвер. А прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз распавёў, што рэйс, які не адбыўся, быў адменены, таму што еўрапейскі бок не выканаў некаторыя свае абавязацельствы перад іракскай кампаніяй па аплаце.
Чытайце таксама:
100 тон гуманітаркі: мігрантам на мяжы працягваюць аказваць дапамогу
Пікет на мяжы: мігранты патрабуюць ад ЕС адкрыць гуманітарны калідор
Беларусь рыхтуе другі рэйс для вяртання бежанцаў на радзіму
МУС: Беларусь у панядзелак пакінулі 118 мігрантаў
Беларуская турфірма арганізуе эвакуацыйны рэйс з Мінска ў Дамаск
У гасцях добра, а дома лепш: як праходзіў эвакуацыйны рэйс у Ірак
Польшча не хоча ўводзіць новыя санкцыі супраць Беларусі
Пераламаныя ногі: СК праводзіць чарговую праверку па факце выцяснення мігрантаў
Мігранты паспрабавалі прайсці ў Польшчу – сілавікі адкрылі стральбу