https://bel.sputnik.by/20211125/100-ton-gumantark-mgrantam-na-myazhy-pratsyagvayuts-akazvats-dapamogu-1058244819.html
100 тон гуманітаркі: мігрантам на мяжы працягваюць аказваць дапамогу
100 тон гуманітаркі: мігрантам на мяжы працягваюць аказваць дапамогу
Sputnik Беларусь
Валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа невялікай камандай амаль тры тыдні працуюць на мяжы, размяркоўваюць дапамогу і стараюцца даведацца, чым можна... 25.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-25T15:31+0300
2021-11-25T15:31+0300
2021-11-25T15:31+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
гуманітарная дапамога
людзі
жанчыны
дзеці
мяжа беларусі і польшчы
валанцёры
мяжа
беларускі чырвоны крыж
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/17/1058198583_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_d04c3a175fadf48d5d95c68edbd071eb.jpg
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Мігрантам, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры каля пункта пропуску "Брузгі", працягваюць аказваць дапамогу, перадае карэспандэнт Sputnik.Бежанцы знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы 18-ы дзень. У ТЛЦ ім арганізавалі часовы лагер, валанцёры і грамадскія арганізацыі працягваюць аказваць дапамогу. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа каардынуе гэтую працу і размяркоўвае "гуманітарку" сярод мігрантаў.Паводле яе слоў, асобная работа вядзецца з жанчынамі - гэта дастаткова ўразлівая група. Валанцёры раздаюць ім анкеты, спрабуюць даведацца, у чым яшчэ яны маюць патрэбу.Усю гэтую складаную працу на мяжы вядуць па сутнасці 18 супрацоўнікаў БЧК: нехта дапамагае з забеспячэннем харчавання, нехта працуе на складзе з прыёмам і размеркаваннем грузаў, з фарміраваннем прадуктовых набораў.Побыт у лагеры бежанцаўАб'ёмы аказанай гуманітарнай дапамогі працягваюць павялічвацца: некалькімі днямі раней генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў расказаў, што мігрантам, якія заселі на мяжы Беларусі і ЕС, было раздадзена больш за 53 тоны прадуктаў і адзення.Дапамогу аказала Сусветная арганізацыя аховы здароўя.Не раз прывозілі адзенне, сродкі гігіены і прадукты члены Беларускага саюза жанчын, прафсаюзы, неабыякавыя грамадзяне маглі перадаць рэчы мігрантам праз цэрквы, касцёлы, а таксама праз іншыя арганізацыі.Цэнтр для бежанцаў у ТЛЦ каля мяжы адкрыўся 16 лістапада, да гэтага (з 8 лістапада) людзі жылі прама ўздоўж мяжы ў палатках. Амаль з першых дзён для іх паспрабавалі арганізаваць інфраструктуру і побыт: падвезлі дровы, каб тыя не секлі лес, усталявалі біятуалеты, смеццевыя бакі і нават прывучылі мігрантаў прыбіраць за сабой смецце. Рэгулярна падвозілі ваду і прадукты.Цяпер, калі мігранты знаходзяцца ў ТЛЦ, для іх арганізавана гарачае харчаванне (палявая кухня), раздаюцца сухпайкі і прысмакі для дзяцей. На месцы працуе аўтакрама, дзе можна купіць неабходныя прадукты, часам пад'язджае "крама на колах" з адзеннем.Ёсць нават ларок з шаўрмой і іншым фастфудам, прывозілі таксама цыгарэты.Акрамя таго, у ТЛЦ пастаянна дзяжураць дзве брыгады хуткай дапамогі, працуюць супрацоўнікі МНС. У цэнтры для мігрантаў таксама адкрылі пункт вакцынацыі, а нядаўна ўстанавілі палаткі, дзе можна памыцца.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211125/pket-na-myazhy-mgranty-patrabuyuts-ad-es-adkryts-gumantarny-kaldor-1058243846.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/17/1058198583_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_fb6cc58886ced8bf65ce27420e82afed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, гуманітарная дапамога, людзі, жанчыны, дзеці, мяжа беларусі і польшчы, валанцёры, мяжа, беларускі чырвоны крыж
нелегальныя мігранты, гуманітарная дапамога, людзі, жанчыны, дзеці, мяжа беларусі і польшчы, валанцёры, мяжа, беларускі чырвоны крыж
100 тон гуманітаркі: мігрантам на мяжы працягваюць аказваць дапамогу
Валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа невялікай камандай амаль тры тыдні працуюць на мяжы, размяркоўваюць дапамогу і стараюцца даведацца, чым можна дапамагчы людзям.
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Мігрантам, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры каля пункта пропуску "Брузгі", працягваюць аказваць дапамогу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Бежанцы знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы 18-ы дзень. У ТЛЦ ім арганізавалі часовы лагер, валанцёры і грамадскія арганізацыі працягваюць аказваць дапамогу. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа каардынуе гэтую працу і размяркоўвае "гуманітарку" сярод мігрантаў.
"Такой дапамогі паступіла больш за 100 тон, выдадзена больш за 90 тон. Таксама нашы супрацоўнікі працуюць з вызначэннем канкрэтных патрэб людзей, каб кропкава іх выконваць. Таму што камусьці патрэбны коўдры, камусьці адзенне", - расказала старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БЧК Наталія Талкачова.
Паводле яе слоў, асобная работа вядзецца з жанчынамі - гэта дастаткова ўразлівая група. Валанцёры раздаюць ім анкеты, спрабуюць даведацца, у чым яшчэ яны маюць патрэбу.
Усю гэтую складаную працу на мяжы вядуць па сутнасці 18 супрацоўнікаў БЧК: нехта дапамагае з забеспячэннем харчавання, нехта працуе на складзе з прыёмам і размеркаваннем грузаў, з фарміраваннем прадуктовых набораў.
Аб'ёмы аказанай гуманітарнай дапамогі працягваюць павялічвацца: некалькімі днямі раней генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў расказаў, што мігрантам, якія заселі на мяжы Беларусі і ЕС, было раздадзена больш за 53 тоны прадуктаў і адзення.
Дапамогу аказала Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
Не раз прывозілі адзенне, сродкі гігіены і прадукты члены Беларускага саюза жанчын, прафсаюзы, неабыякавыя грамадзяне маглі перадаць рэчы мігрантам праз цэрквы, касцёлы, а таксама праз іншыя арганізацыі.
Цэнтр для бежанцаў у ТЛЦ каля мяжы адкрыўся 16 лістапада, да гэтага (з 8 лістапада) людзі жылі прама ўздоўж мяжы ў палатках. Амаль з першых дзён для іх паспрабавалі арганізаваць інфраструктуру і побыт: падвезлі дровы, каб тыя не секлі лес, усталявалі біятуалеты, смеццевыя бакі і нават прывучылі мігрантаў прыбіраць за сабой смецце. Рэгулярна падвозілі ваду і прадукты.
Цяпер, калі мігранты знаходзяцца ў ТЛЦ, для іх арганізавана гарачае харчаванне (палявая кухня), раздаюцца сухпайкі і прысмакі для дзяцей. На месцы працуе аўтакрама, дзе можна купіць неабходныя прадукты, часам пад'язджае "крама на колах" з адзеннем.
Ёсць нават ларок з шаўрмой і іншым фастфудам, прывозілі таксама цыгарэты.
Акрамя таго, у ТЛЦ пастаянна дзяжураць дзве брыгады хуткай дапамогі, працуюць супрацоўнікі МНС. У цэнтры для мігрантаў таксама адкрылі пункт вакцынацыі, а нядаўна ўстанавілі палаткі,
дзе можна памыцца.
Пераламаныя ногі: СК
праводзіць чарговую праверку па факце выцяснення мігрантаў
Стала вядома,
у якую суму Беларусі абыходзіцца ўтрыманне мігрантаў
А снег не ведаў і падаў:
школа выжывання ў мароз для мігрантаў - відэа
СААЗ
даставіла першую "гуманітарку" у крызісны цэнтр мігрантаў
У цэнтр бежанцаў на мяжы з Польшчай
прыехалі прадстаўнікі ААН у Беларусі
Расійскі Чырвоны Крыж
адкрыў рахунак для дапамогі бежанцам на мяжы Беларусі