Ядзерная зброя ў Беларусі

Лаўроў: заява Лукашэнкі аб ядзернай зброі – перасцярога Захаду

Перамяшчэнне паўночнаатлантычным альянсам зброі масавага паражэння на польскую тэрыторыю можа прывесці да крокаў у адказ Мінска і Масквы.
Sputnik
МІНСК, 1 сне – Sputnik. Заява прэзідэнта Беларусі аб ядзернай зброі прадыктавана безразважнай палітыкай Захаду, сказаў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Раней Аляксандр Лукашэнка у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што ў выпадку размяшчэння ядзернай зброі на польскай тэрыторыі, ён звернецца да прэзідэнта Расіі з прапановай вярнуць на беларускую тэрыторыю зброю масавага паражэння.
"Я б гэтую заяву ўспрымаў як вельмі сур'ёзную перасцярогу, якая прадыктавана, перш за ўсё, той безразважнай палітыкай, якую праводзіць Захад", – заявіў кіраўнік МЗС РФ, выступаючы ў Савеце Федэрацыі.
У сваю чаргу раней генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг сказаў, што ў выпадку, калі Берлін адмовіцца ад размяшчэння ядзернай зброі, яна будзе размешчана на тэрыторыі іншых еўрапейскіх краін, у тым ліку на ўсход ад Германіі.
Зброя масавага паражэння пакінула беларускую тэрыторыю пасля падпісання Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Апошняя боегалоўка была вывезена з Беларусі 26 лістапада 1996 года.
Ядзерная зброя ў Беларусі
Лукашэнка: Беларусь гатова размясціць у сябе ядзерную зброю
Таксама на Sputnik:
АДКБ заклікала ядзерныя дзяржавы размяшчаць зброю толькі на сваёй тэрыторыі
Беларусь мае план рэакцыі на любую спробу канфлікту – Лукашэнка
Бяз'ядзерная Беларусь: 25 гадоў таму з краіны вывезлі ракеты "Тополь" – відэа
ААН папярэдзіла аб рызыцы ядзернага знішчэння чалавецтва
Пуцін распавёў, калі Расія можа выкарыстоўваць ядзерную зброю - відэа