Калючая загарода Еўрасаюза

Літва працягвае рэжым НС на мяжы з Беларуссю да 15 студзеня

Такі ж рэжым і на той самы тэрмін уводзіцца і на мяжы з Польшчай, чаго раней не было.
Sputnik
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Урад Літвы адобрыў прадаўжэнне рэжыму НС на мяжы з Беларуссю да сярэдзіны студзеня, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі.
Да 15 студзеня наступнага года такі ж рэжым будзе дзейнічаць і на мяжы з Польшчай, чаго раней не было. Пры гэтым, прапанову Кабінета міністраў павінен разгледзець і зацвердзіць літоўскі парламент.
"У пятніцу ўрад узгадніў прапанову падоўжыць надзвычайнае становішча больш чым на месяц, да 15 студзеня, і перадасць яго ў Сейм… Калі Сейм прыме гэты ўказ, надзвычайнае становішча будзе дзейнічаць не толькі на мяжы Літвы і Беларусі, але і на мяжы Літвы і Польшчы", - гаворыцца ў паведамленні МУС.
Там таксама адзначаецца, што ў выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча будуць пашыраны паўнамоцтвы арміі і абмежаваны доступ да пэўных тэрыторый, тым не менш, на перамяшчэнне жыхароў Літвы гэта ўплыву не акажа.

Грошы на мяжу

У пятніцу літоўскім урадам быў ухвалены дапоўнены варыянт праекта бюджэту на 2022 год. Для гарантавання бяспекі плануецца выдзеліць 59 мільёнаў еўра. 19,5 мільёна з іх пойдзе на ўмацаванне аховы мяжы з Беларуссю ў сувязі з міграцыйным крызісам.
12,7 мільёна павінны выдзеліць на будаўніцтва фізічнага бар'ера, 4 мільёны – на ахову меж, 2,6 мільёна – на разгляд спраў мігрантаў і 0,2 мільёна еўра складуць узносы ў міжнародныя арганізацыі.
Новы варыянт бюджэту будзе абмяркоўвацца ў парламенце 9 снежня.

Міграцыйны крызіс

На мяжы Беларусі і ЕС сабралася некалькі тысяч мігрантаў – яны спадзяюцца патрапіць у краіны Еўрасаюза, у прыватнасці ў Германію.
Сумежныя з Беларуссю краіны – Польшча, Літва і Латвія – пачалі прымаць меры па недапушчэнні бежанцаў і ўзводзіць часовыя загароды на рубяжах.
Як лічаць у Дзяржпагранкамітэце Беларусі, суседнія дзяржавы выцясняюць бежанцаў, прымяняючы гвалтоўныя і жорсткія метады.
Пагранслужба, армія і паліцыя Літвы гатовы да магчымага "ўзброенага ўварвання" мігрантаў з беларускай тэрыторыі і ў выпадку чаго могуць хутка мабілізавацца.
Калючая загарода Еўрасаюза
"Забярыце іх сабе": Лукашэнка заклікаў ЕС адкрыць "гуманітарны калідор"
Чытайце таксама:
Яшчэ адна група мігрантаў пакідае Беларусь
У Еўракамісіі ўдакладнілі, дзе могуць прасіць прыстанішча мігранты з мяжы Беларусі
Міністры абароны Польшчы і ЗША абмеркавалі сітуацыю на беларускай мяжы
Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну міграцыйнага крызісу
Польшча зафіксавала больш за 100 спроб прарыву мяжы бежанцамі за суткі