Беларусы згуляюць з расіянамі ў хакей на Еўрапейскім алімпійскім фестывалі

Асноўныя мерапрыемствы ў рамках фестывалю адбудуцца ў сакавіку наступнага года, і толькі хакеісты вырашылі правесці турнір зараз.
Sputnik
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі (U-18) сёння правядзе першы матч на XV зімовым Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі, паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі.
Спаборніцтвы праходзяць у Фінляндыі.
Сапернікамі падапечных Андрэя Міхалёва стане зборная Расіі, якая напярэдадні абыграла чэхаў з лікам 4:2.
Акрамя зборных Беларусі і Расіі, у турніры бяруць удзел зборныя Фінляндыі, Латвіі і Чэхіі. Першапачаткова ў лік удзельнікаў уваходзіла зборная Швейцарыі, але каманда адмовілася ад выступлення на фестывалі з-за каранцінных абмежаванняў, якія ўвялі швейцарскія ўлады.

Еўрапейскі юнацкі Алімпійскі фестываль

Фестываль створаны асацыяцыяй Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта. Праходзіць раз на два гады. Упершыню адбыўся ў 1993 годзе ў Аосце (Італія). Да 1999 года спаборніцтвы называліся Еўрапейскія юнацкія Алімпійскія дні.
Цяперашні фестываль павінен быў адбыцца ў лютым бягучага года, але з-за пандэміі быў перанесены на больш позні тэрмін. Асноўныя спаборніцтвы пройдуць у сакавіку наступнага года, і толькі хакейны турнір вырашылі арганізаваць і правесці зараз.
Мікалай Лукашэнка згуляў у камандзе бацькі на хакейным турніры
Чытайце таксама:
Мінскае "Дынама" абыграла ў гасцях падольскі "Витязь"
Мінскае "Дынама" нарэшце перапыніла серыю паражэнняў у КХЛ
"Локомотив" разграміў мінскае "Дынама" ў КХЛ
Мінскае "Дынама" перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ
У сёмы раз запар: мінскае "Дынама" перамагло ў чарговым матчы КХЛ