Калючая загарода Еўрасаюза

Пуцін: Польшча і краіны Балтыі парушаюць абавязацельствы па абароне праў бежанцаў

Прэзідэнт РФ выказаў надзею, што праблема з мігрантамі на мяжы ў бліжэйшы час будзе поўнасцю знята з парадку дня.
Sputnik
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў у аўторак тэлефонную размову са сваім французскім калегам Эмануэлем Макронам, паведаміла прэс-служба Крамля.
Адной з тэм гутаркі стаў міграцыйны крызіс на беларускай мяжы. Гэтае пытанне закрануў прэзідэнт Французскай Рэспублікі.
Уладзімір Пуцін выказаўся за тое, каб усе пытанні, якія назапасіліся з гэтай нагоды, абмяркоўваліся непасрэдна прадстаўнікамі Беларусі і Еўрасаюза. Пры гэтым ён звярнуў увагу свайго французскага калегі на той факт, што Польшча і краіны Балтыі парушаюць свае міжнародныя абавязацельствы па абароне праў бежанцаў. І ў чарговы раз заклікаў урэгуляваць міграцыйны крызіс у адпаведнасці з нормамі гуманітарнага права.
"Выказана надзея, што праблема з мігрантамі на мяжы ў бліжэйшы час будзе поўнасцю знята з парадку дня", – адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Міграцыйны крызіс

Сумежныя з Беларуссю краіны ЕС - Польшча, Літва і Латвія - заявілі аб рэзкім павелічэнні колькасці мігрантаў, якія пранікаюць на іх тэрыторыю з Беларусі.
Крызіс рэзка абвастрыўся 8 лістапада, калі на беларускім баку каля польскай мяжы сабраліся некалькі тысяч мігрантаў. Спачатку яны арганізавалі сабе ў лесе каля мяжы лагер (паставілі палаткі, збудавалі шалашы), а ў панядзелак, 15 лістапада, перайшлі да пункта пропуску "Брузгі" і спыніліся там.
Большая частка тых, хто знаходзіцца на мяжы, - з Ірака, у Беларусь яны дабіраліся на самалёце. Мігранты заяўляюць, што хочуць патрапіць у Еўрасаюз, канчатковая мэта большасці – Германія. Тых, хто знаходзіўся непасрэдна паблізу пункта пропуску "Брузгі", першапачаткова было каля 2,5 тысячы, зараз - каля 800 чалавек.
Улады Ірака і Сірыі арганізуюць спецыяльныя вывазныя рэйсы. Паводле звестак іракскага МЗС, за час міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы было вывезена больш за 3,5 тысячы грамадзян краіны.
Калючая загарода Еўрасаюза
"Мы таксама людзі": бежанцы зноў зладзілі мітынг на мяжы
Чытайце таксама:
МЗС РФ: Беларусь не звярталася па дапамогу ў вырашэнні міграцыйнага крызісу
Макей: Мінск чакае ад ЕС канкрэтных крокаў па вырашэнні сітуацыі з мігрантамі
МЗС РФ: мігранты на мяжы Беларусі з'явіліся з-за дзеянняў НАТА
Пуцін абмеркаваў "беларускіх" мігрантаў з кіраўніком Еўрасавета
Пуцін: Еўропа выкарыстоўвае міграцыйны крызіс для ціску на Мінск
Меркель папрасіла Пуціна ўмяшацца ў сітуацыю з мігрантамі
Польшча гатова абмеркаваць з Расіяй міграцыйны крызіс
Лаўроў прапанаваў ЕС дапамагчы Беларусі ў сітуацыі з мігрантамі