Лукашэнка назваў асаблівасці беларускага шляху барацьбы з пандэміяй

Беларусь з самых першых дзён распаўсюджвання каронавіруса выбрала ўнікальны метад барацьбы з ім: не было ніводнага лакдаўна, захаваліся масавыя мерапрыемствы, адмянілі масачны рэжым і рэжым самаізаляцыі.
Sputnik
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Беларусь справілася з цяжкімі перыядамі пандэміі, як ні адна іншая дзяржава, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, іншыя краіны зараз не спраўляюцца з наплывам хворых на COVID-19, сістэмы аховы здароўя не вытрымліваюць, з-за чаго расце смяротнасць.

"Прыватная ўласнасць у ахове здароўя да гэтага прывяла: ёсць грошы – лечым, няма грошай – да пабачэння. Хіба ў нас такое было нават у самыя складаныя часы?" - задаецца рытарычным пытаннем кіраўнік дзяржавы.

Асаблівы падыход

Аляксандр Лукашэнка таксама назваў, што адрознівае нашу сістэму барацьбы з каранавірусам ад іншых і чаму яна вытрымала ў самыя цяжкія моманты. На яго думку, "вірусолагі і спецыялісты ў гэтай сферы хворых не лечаць".
"У нас вірусолагі па бальніцах паехалі і навучылі звычайных урачоў лячыць гэту заразу. Калі б мы зрабілі стаўку толькі на вірусолагаў (а іх жа ў краіне няшмат), мы б ніколі не справіліся з лячэннем", - упэўнены беларускі лідар, яго словы прыводзіць БелТА.

Беларускі шлях барацьбы з пандэміяй

Міністэрства аховы здароўя з самага пачатку прыняло тактыку максімальнага выяўлення кантактаў і праводзіла цэлыя эпідрасследаванні. Шпіталізавалі ўсіх, у каго быў выяўлены станоўчы ПЦР-тэст на COVID-19, нават калі захворванне працякала бессімптомна. Ізалявалі ў стацыянары і кантакты першага і другога ўзроўню, каб мінімізаваць рызыкі распаўсюджвання інфекцыі на выпадак, калі і яны захварэюць.
У сакавіку 2020 года былі зроблены першыя крокі па прадухіленні распаўсюджвання віруса: адмянілі масавыя мерапрыемствы з удзелам замежнікаў – першымі пацярпелі канцэрты і спектаклі, змянілі рэжым працы паліклінік і бальніц, абмежавалі планавыя працэдуры і аперацыі.
У сярэдзіне сакавіка 2020 года краіны-суседкі Беларусі пачынаюць закрываць межы. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падкрэсліваў, што закрываць краіну не збіраецца. Акрамя таго, ён быў катэгарычна супраць лакдаўнаў і іншых строгіх абмежавальных мер.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў, што краіна прыняла рашэнне "ісці сваім шляхам", і часта параўноўваў беларускую тактыку са шведскай (пасля Швецыя прызнала свае памылкі барацьбы з пандэміяй).
Але ў Беларусі нават масачны рэжым увялі далёка не адразу – усё было на ўзроўні рэкамендацый. Толькі 18 лістапада 2020 года па краіне ўвялі абавязковае нашэнне масак, потым гэтыя меры зноў "абнавілі" восенню 2021 года і нават абяцалі ўзмацніць жорсткасць адказнасці за іх невыкананне. Праўда, пратрымаліся новаўвядзенні крыху больш за тыдзень: Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў гэтыя абавязковыя меры, і 22 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя іх адмяніла.
Першапачаткова ў краіне ўстанавілі і жорсткія правілы самаізаляцыі, абавязаўшы знаходзіцца дома ў тым ліку і кантакты першага і другога ўзроўню, увялі адказнасць за парушэнне гэтых норм.
На самаізаляцыю павінны былі адпраўляцца і грамадзяне, якія прыбылі з "небяспечных па каранавірусе краін". Але патрабаванні па самаізаляцыі таксама паступова слабелі, пакуль іх зусім не адмянілі ў снежні гэтага года. Цяпер дома павінен знаходзіцца толькі той, хто хварэе на каронавірус: прыезджыя з-за мяжы і кантакты першага ўзроўню – не.
Беларускі цуд: дзе будуць рабіць айчынную вакцыну ад каронавіруса
Чытайце таксама:
Лукашэнка аб рамонце Віцебскай бальніцы: хоць з шапкай хадзіце, але зрабіце
Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала дазвол на ўвоз і прымяненне вакцыны "КовиВак"
ЕС гатовы даць беларусам вакцыны ад каронавіруса
Міністэрства аховы здароўя: усе вобласці паступова выводзяцца з "кавіднага рэжыму"
Егіпет абнавіў правілы ўезду ў краіну для турыстаў: што трэба ведаць беларусам