МІНСК, 24 сне – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі быў выяўлены 1 921 пацыент з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Па статыстыцы за сераду, 22 снежня, было выяўлена 1 203 пацыенты з каронавірусам.
За апошнія 24 гадзіны акрыялі 2 153 пацыенты.
З пачатку пандэміі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 5 466 чалавек (за суткі памерлі 17 пацыентаў), выяўлена 691 072 выпадкі каронавіруса, акрыялі 683 403 чалавек.
За мінулыя суткі выканана больш за 21 тысячу тэстаў. Усяго ў краіне праведзена амаль 11 мільёнаў тэсціраванняў на каронавірус.
Масавая вакцынацыя да НГ
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 23 снежня, звыш 48% жыхароў Беларусі ўжо зрабілі прышчэпкі ад каронавіруса.
"У Беларусі больш за 4,515 мільёна чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19", - гаварылася ў паведамленні прэс-службы ведамства.
Там таксама адзначылі, што поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 3,476 мільёна грамадзян (37% насельніцтва рэспублікі - Sputnik).
На гэты момант для беларусаў даступны чатыры вакцыны ад каронавіруса. Першай ухваленай у краіне вакцынай стаў расійскі "Спутник V". Затым з'явілася кітайская інактываваная вакцына Vero Cell ("Сінафарм").
У верасні ў пунктах вакцынацыі з'явіўся аднакампанентны "Спутник Лайт", а ў снежні - яшчэ адна расійская вакцына "КовиВак".
22 снежня беларускае Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб першай выпушчанай доследнай серыі вакцын "Спутник V" і "Спутнгик Лайт", вырабленай па поўным цыкле. Паводле даных ведамства, у рэспубліцы няма дэфіцыту вакцын і ёсць вялікі запас прэпарату ад каронавіруса.
Чытайце таксама:
Больш за 48% беларусаў ужо прышчапіліся ад каронавіруса
Што сказаў Пуцін аб прымусовай вакцынацыі супраць каронавіруса
Прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19" зарэгістраваны ў Расіі
Беларускі цуд: дзе будуць рабіць айчынную вакцыну ад каронавіруса
Абавязковы ПЦР для турыстаў незалежна ад прышчэпкі ўвялі ў Грэцыі