МІНСК, 29 сне – Sputnik. Новы штам каранавіруса "амікрон" знойдзены ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя краіны.
У ведамстве пацвердзілі, што новая мутацыя COVID-19 выяўлена ў чатырох чалавек. Усе яны адчуваюць сябе добра.
"Гэта першыя пацверджаныя выпадкі заражэння новым варыянтам у Рэспубліцы Беларусь. Ва ўсіх пацыентаў адзначаецца лёгкі ход інфекцыі", - расказалі ў ведамстве.
Ці былі гэта выпадкі завозу інфекцыі і адкуль у Беларусь "прыбыў" новы штам, Міністэрства аховы здароўя не ўдакладняе.
Новая мутацыя - штам "амікрон"
Міністэрства аховы здароўя Беларусі запэўнівала, што ў краіне адразу ж пасля першых паведамленняў аб мутацыі сталі прымацца ўсе неабходныя меры, у тым ліку, новы штам шукалі і сярод ПЦР-тэстаў ад тых, хто прыбыў з-за мяжы. Кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч у сярэдзіне снежня нагадаў, што "амікрон"-штам у Беларусі "шукаюць усімі ўзмоцненымі спосабамі".
Тыдзень таму міністэрства аховы здароўя выказала меркаванне, што ў краіне ўжо цыркулюе новая мутацыя.
На той момант больш за 100 краін свету ўжо заявілі аб выяўленні "амікрона". Даўно аб выяўленні мутацыі паведамілі ўсе краіны-суседзі Беларусі: у сярэдзіне снежня штам быў зарэгістраваны ў Польшчы, Літве, Украіне, у пачатку месяца - у Расіі і Латвіі.
Натуральна, першыя выпадкі траплення новага каронавіруса ў краіну - завазныя. Таму шэраг краін, дзейнічаючы на апярэджанне, зноў абмежавалі палёты з тых дзяржаў, дзе рост колькасці хворых быў значны, уводзіліся дадатковыя меры - самаізаляцыя і каранцін.
У Беларусі пакуль дадатковых абмежаванняў не ўводзілі. У снежні ў рэспубліцы адмянілі самаізаляцыю для тых, хто прыязджае з краін "чырвонай зоны" - небяспечных па каронавірусе рэгіёнаў.
Чытайце таксама:
Прыкметныя на скуры адзнакі заражэння "амікронам" назвалі навукоўцы
Зарэгістраваны першы памерлы ад штама "амікрон"
Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць "амікрона" ацанілі ў РФПІ