МІНСК, 30 сне – Sputnik. Расійскія сенатары гатовы да работы над законамі па паглыбленні інтэграцыі з Беларуссю і рэалізацыі сумесных саюзных праграм, заявіла спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка.
Яна нагадала, што ў лістападзе лідары краін падпісалі 28 дарожных карт па паглыбленай інтэграцыі – гэта адзіная фінансавая, эканамічная, мытная, падатковая палітыка.
"Гэта стварае спрыяльныя ўмовы для эканамічнага развіцця Расіі і Беларусі. Наш патэнцыял як бы падвойваецца", - сказала Мацвіенка ў эфіры тэлеканала "Россия 24".
Адзіны парламент
Яна таксама расказала, што Расія і Беларусь актыўна ўзаемадзейнічаюць на ўзроўні парламентаў. Па ініцыятыве расійскага Саўфеда і беларускага Савета Рэспублікі штогод праходзіць Форум рэгіёнаў дзвюх краін. На новым Форуме ў 2022 годзе, паводле слоў спікера, будзе абмяркоўвацца ўдзел парламентаў у рэалізацыі "дарожных карт".
Мацвіенка таксама падкрэсліла, што работа па гарманізацыі, паглыбленай інтэграцыі праходзіць пры захаванні суверэнітэту дзвюх краін.
"Калі жыццё так паставіць, што патрэбны будзе адзіны парламент, магчыма, мы да гэтага прыйдзем, але не трэба фарсіраваць гэтыя працэсы", - склала яна.
"Дарожныя карты" Беларусі і Расіі
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у лістападзе падпісалі дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады.
Дакументам зацверджаны 28 саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі. Былі таксама зацверджаны новая ваенная дактрына СД і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі.
Чытайце таксама:
Лукашэнка сказаў, што разабраўся ў хітраспляценнях палітыкі дзякуючы РФ
Галоўчанка ацаніў перспектывы ўвядзення адзінай валюты Беларусі і Расіі
Макей і Мезенцаў абмеркавалі рэалізацыю інтэграцыйных дакументаў
Галоўчанка: падпісаны ўсе планы рэалізацыі саюзных праграм
Мінск і Масква дамовіліся, як будуць рэалізоўваць "дарожныя карты"