https://bel.sputnik.by/20211228/galochanka-atsan-perspektyvy-vyadzennya-adznay-valyuty-belarus--ras-1059092850.html
Галоўчанка ацаніў перспектывы ўвядзення адзінай валюты Беларусі і Расіі
Галоўчанка ацаніў перспектывы ўвядзення адзінай валюты Беларусі і Расіі
Sputnik Беларусь
Улады дзвюх краін у апошнія гады актыўна займаюцца эканамічнай інтэграцыяй у рамках Саюзнай дзяржавы, у прыватнасці, у лістападзе былі зацверджаны 28 саюзных... 28.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-28T17:55+0300
2021-12-28T17:55+0300
2021-12-28T17:55+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беларусь
расія
саюзная дзяржава
інтэграцыя
раман галоўчанка
валюта
саюзныя праграмы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102310/75/1023107564_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_b462180a15dc8dbb8523c9bf5d38b4d7.jpg
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Адзіная эканамічная прастора Саюзнай дзяржавы павінна пачынацца з гарманізацыі рэгулявання ў ёй, сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Мир24".Паводле яго слоў, Беларусі і Расіі неабходна выходзіць не проста на цеснае ўзаемадзеянне, але і выбудоўваць рэальную агульную эканамічную прастору дзвюх краін."А адзіная эканамічная прастора пачынаецца з гарманізацыі рэгулявання", - звярнуў асаблівую ўвагу кіраўнік урада.У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю, калі на расійскім рынку дзейнічае адна маркіроўка, а беларускія вытворцы не маюць да яе доступу і з гэтай прычыны не могуць прадаваць сваю прадукцыю."Або адваротны працэс: у нас ёсць абмежаванні па пастаўках тавараў, толькі, дапусцім, беларускіх вытворцаў. Адпаведна, гэта дыскрымінуе расійскіх пастаўшчыкоў. Такіх вось бар'ераў, рагатак, якія ўскладняюць жыццё бізнесу, прадпрыемствам назапасілася вельмі шмат", - лічыць Раман Галоўчанка.На яго думку, гаварыць аб увядзенні адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве цяпер рана, таму што для гэтага якраз і патрэбна не толькі адзінае заканадаўства, але і эканамічная прастора.Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адзначыў падчас прэс-канферэнцыі, што ўзровень інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве пакуль адстае ад Еўрапейскага Саюза.Паводле яго слоў, галоўная задача ўрадаў Расіі і Беларусі ў сферы інтэграцыі - сінхранізацыя заканадаўства у сферы эканомікі, а не стварэнне адзінай валюты.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211224/yakaya-valyuta-stane-samay-zapatrabavanay--dakhodnay-u-2022-godze-1058999935.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102310/75/1023107564_256:0:2985:2047_1920x0_80_0_0_c69d4eebb7bcb057bed00c5c4c0aa10a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, раман галоўчанка, валюта, саюзныя праграмы
беларусь, расія, саюзная дзяржава, інтэграцыя, раман галоўчанка, валюта, саюзныя праграмы
Галоўчанка ацаніў перспектывы ўвядзення адзінай валюты Беларусі і Расіі
Улады дзвюх краін у апошнія гады актыўна займаюцца эканамічнай інтэграцыяй у рамках Саюзнай дзяржавы, у прыватнасці, у лістападзе былі зацверджаны 28 саюзных праграм.
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Адзіная эканамічная прастора Саюзнай дзяржавы павінна пачынацца з гарманізацыі рэгулявання ў ёй, сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Мир24".
Паводле яго слоў, Беларусі і Расіі неабходна выходзіць не проста на цеснае ўзаемадзеянне, але і выбудоўваць рэальную агульную эканамічную прастору дзвюх краін.
"А адзіная эканамічная прастора пачынаецца з гарманізацыі рэгулявання", - звярнуў асаблівую ўвагу кіраўнік урада.
У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю, калі на расійскім рынку дзейнічае адна маркіроўка, а беларускія вытворцы не маюць да яе доступу і з гэтай прычыны не могуць прадаваць сваю прадукцыю.
"Або адваротны працэс: у нас ёсць абмежаванні па пастаўках тавараў, толькі, дапусцім, беларускіх вытворцаў. Адпаведна, гэта дыскрымінуе расійскіх пастаўшчыкоў. Такіх вось бар'ераў, рагатак, якія ўскладняюць жыццё бізнесу, прадпрыемствам назапасілася вельмі шмат", - лічыць Раман Галоўчанка.
На яго думку, гаварыць аб увядзенні адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве цяпер рана, таму што для гэтага якраз і патрэбна не толькі адзінае заканадаўства, але і эканамічная прастора.
"Калі гэта будзе зроблена – магчыма тады будзе абмяркоўвацца і пытанне аб адзінай валюце. Калі гэта будзе прызнана выгадным для абедзвюх дзяржаў", - асабліва адзначыў беларускі прэм'ер.
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
адзначыў падчас прэс-канферэнцыі, што ўзровень інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве пакуль адстае ад Еўрапейскага Саюза.
Паводле яго слоў, галоўная задача ўрадаў Расіі і Беларусі ў сферы інтэграцыі - сінхранізацыя заканадаўства у сферы эканомікі, а не стварэнне адзінай валюты.
Адзіная валюта ў Беларусі і Расіі пакуль не абмяркоўваецца, заявіў Мезенцаў
Мінфін Беларусі: у саюзных праграмах
няма пераходу на адзіную валюту