Памёр вядомы беларускі літаратуразнавец Адам Мальдзіс

Адам Мальдзіс таксама вядомы як сябар пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, яны доўгі час нават былі суседзямі.
Sputnik
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнавец Адам Мальдзіс памёр на 90-м годзе жыцця, паведамляе ў панядзелак шэраг Telegram-каналаў.
Прычыну смерці не называюць, пра час і месца развітання будзе паведамлена пазней.
Навуковец нарадзіўся 7 жніўня 1932 года ў вёсцы Расолы Ашмянскага павета. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 23 гады, а пасля працаваў сакратаром у радашковіцкай раённай газеце "Сцяг Ільіча".
Скончыў у 1962-м аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, працаваў навуковым супрацоўнікам. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1963-м.
Мальдзіс вядомы яшчэ і як сябар пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Ён не раз расказваў аб цёплых сяброўскіх адносінах, якія ў іх склаліся. Нават жылі пісьменнік і крытык доўгі час па суседстве.
Акрамя таго, менавіта Адам Мальдзіс распачаў шматлікія даследаванні ў галіне гісторыі беларускай літаратуры і культуры і нездарма лічыцца родапачынальнікам беларускай сучаснай культуралогіі як навукі.
Адам Мальдзіс: з Караткевічам мы "перамігваліся" настольнымі лямпамі
Чытайце таксама:
Памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец
Памёр беларускі паэт Мікола Мятліцкі
Памёр беларускі пісьменнік Юрый Станкевіч