МІНСК, 3 сту – Sputnik. У Беларусі з 1 студзеня павялічана базавая велічыня – яе памер цяпер складае 32 рублі.
Такім чынам, базавая з новага года павялічылася на 3 рублі, вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 31 снежня 2021 года №792. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Адзначым, што ад базавай велічыні залежаць памеры пэўных падаткаў і збораў, штрафаў, дапамог, стыпендый, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі. Таксама яна выкарыстоўваецца для катэгарызацыі памераў урону ў крымінальным праве.
Папулярныя штрафы
Дарэчы, у Беларусі найчасцей выпісваюць штрафы за парушэнні правіл дарожнага руху. Так за кіданне смецця і іншых прадметаў з транспартнага сродку, адкрыццё дзвярэй падчас руху прадугледжана матэрыяльнае пакаранне ад 1 да 10 базавых.
Перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 кіламетраў у гадзіну – штраф у 1 базавую, перавышэнне ад 20 да 30 кіламетраў у гадзіну – ад 1 да 3 базавых, перавышэнне хуткасці на 30 кіламетраў у гадзіну і больш прадугледжвае штраф у памеры ад 3 да 10 базавых велічынь.
Ваджэнне транспартнага сродку ў стане алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення ад 50 да 100 базавых. ДТЗ па віне вадзіцеля з прычыненнем лёгкіх цялесных пашкоджанняў, пашкоджання транспарту або іншай маёмасці прадугледжвае штраф у памеры ад 3 да 30 базавых велічынь.
Дапамога па беспрацоўі
Што датычыцца дапамогі па беспрацоўі, яна выплачваецца ў Беларусі па заключэнні органаў па працы, занятасці і сацабароне з моманту вынясення рашэння.
З 1 студзеня 2022 года памер дапамогі складае:
27,2 руб у першыя 13 каляндарных тыдняў і 22,4 руб у наступныя 13 каляндарных тыдняў – для беспрацоўных, якія ніколі нідзе не працавалі; маюць перапынак у працы больш за 12 месяцаў і стаж працы менш за 1 год;
32 руб у першыя 13 каляндарных тыдняў і 24 руб у наступныя 13 каляндарных тыдняў – для беспрацоўных, якія на працягу года да рэгістрацыі ў цэнтры занятасці працавалі менш за 12 каляндарных тыдняў; маюць перапынак у працы больш за 12 месяцаў і стаж працы не менш за 1 год; атрымліваюць дапамогу па беспрацоўі з умовай адпрацоўкі імі на аплатных грамадскіх работах не менш за 22 сумарныя працоўныя дні.
64 руб на працягу 26 каляндарных тыдняў – для беспрацоўных, якія на працягу 12 месяцаў да рэгістрацыі ў цэнтры занятасці працавалі на ўмовах поўнага працоўнага дня не менш за 12 каляндарных тыдняў; працавалі на ўмовах няпоўнага працоўнага дня з пералікам на 12 каляндарных тыдняў з поўным працоўным днём.
У Беларусі не раз абмяркоўвалася пытанне прывязкі дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі да бюджэту пражытачнага мінімуму, але пакуль рашэнне так і не прынята.
Чытайце таксама:
Зарплаты бюджэтнікаў вырастуць: базавая стаўка зменіцца з 1 студзеня
Што будзе з беларускім рублём і эканомікай у 2022-м – прагноз ЕАБР
Дзеянне сямейнага капіталу пашыраць у Беларусі