МІНСК, 4 сту – Sputnik. Хакеісты мінскага клуба "Дынама" разграмілі ў гасцявым матчы КХЛ чарапавецкую "Северсталь", паведамляе Sputnik.
Мінчане ў пачатку сустрэчы дапусцілі памылкі і зарабілі два выдаленні, чым і скарысталася каманда саперніка. Адкрыў лік на восьмай хвіліне гульні абаронца "Северстали" Робін Прэс.
Аднавіць раўнавагу сіл удалося форварду "зуброў" Мальтэ Стрэмвалю (9), а Дзмітрый Корабаў павялічыў адрыў (13) – 2:1.
У другім перыядзе мінчане працягнулі дамінаваць: закінутымі шайбамі вызначыліся Тэйлар Бэк (23) і Тайлер Граавац (28).
Фінальная дваццаціхвілінка выдалася яркай, бо гаспадароў лядовай арэны не задавальняла становішча спраў. Кірыл Піліпенка рэалізаваў большасць, засмуціўшы галкіпера "зуброў" (50).
Нападаючы Арцём Дзямкоў адказаў (51), павялічыўшы лік на табло да 5:2.
І ўсё ж апошняе слова ў матчы сказалі хакеісты "Северстали": Ягор Марозаў скараціў адставанне (57). Тым не менш, вікторыю святкавалі мінчане – 5:3 (2:1, 2:0, 1:2).
"Дынама" зараз займае ў Заходняй канферэнцыі КХЛ восьмае месца, набраўшы 52 балы пасля 45 гульняў.
Наступную сустрэчу мінчане згуляюць на выездзе з падмаскоўным "Витязем" у сераду 5 студзеня, пасля (у пятніцу 7 студзеня) – з омскім "Авангардом".
Чытайце таксама:
Спартыўныя вынікі года: інтрыгі, скандалы, нагоды для радасці
Мінскае "Дынама" нарэшце перапыніла серыю паражэнняў у КХЛ
Грабоўскі перайшоў у зборную Беларусі на адміністрацыйную працу