МІНСК, 11 сту – Sputnik. Аб ходзе місіі беларускіх міратворцаў у Казахстане расказаў намеснік камандуючага сіламі спецаперацый Узброеных сіл Беларусі Сяргей Андрэеў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Беларускія падраздзяленні міратворчай роты ад 103-й паветрана-дэсантнай брыгады кругласутачна ахоўваюць аэрадром Жэтыген недалёка ад Алматы.
"Ваеннаслужачыя выконваюць задачы на блокпастах, або на вартаўнічых пастах кругласутачна, забяспечаны ўсім неабходным. На сённяшні дзень ніякіх правакацый у адносінах да нашых ваеннаслужачых, або спроб пранікнуць на ахоўны аб'ект, не было", - сказаў Андрэеў.
Місія выканана
Як заявіў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у аўторак, асноўная місія міратворчых сіл АДКБ у Казахстане паспяхова завершана.
Паводле яго слоў, міратворчы кантынгент з Казахстана пачнуць выводзіць праз два дні, усяго зойме гэта не больш за 10 дзён.
Што адбываецца ў Казахстане
Сітуацыя ў Казахстане абвастрылася 2 студзеня, калі ў Жанаозене пачаліся мітынгі супраць рэзкага павышэння цэн на звадкаваны газ. Потым яны перараслі ў масавыя пратэсты па ўсёй краіне з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваннямі.
Масавыя сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі разгарнуліся ў найбуйнейшым горадзе краіны – Алматы. Марадзёры грабілі крамы, палілі адміністрацыйныя будынкі і аўтамабілі, учынялі перастрэлкі. Таксама быў захоплены аэрапорт горада і некалькі іншых важных аб'ектаў.
Аднак неўзабаве вайскоўцы правялі зачыстку і вярнулі пад дзяржаўны кантроль паветраную гавань. У выніку беспарадкаў па краіне – дзесяткі загінуўшых і тысячы пацярпеўшых. У краіне ўвялі рэжым надзвычайнага становішча, ён будзе дзейнічаць да 19 студзеня.
Таксама на Sputnik:
Усе міратворцы вернуцца з Казахстана пасля завяршэння аперацыі – Вальфовіч
Саміт АДКБ: абмеркаванне сітуацыі ў Казахстане – відэа
Эксперт: Тоні Блэр рыхтаваў для Назарбаева лівійскі сцэнарый
Такаеў назваў падзеі ў Казахстане спробай дзяржаўнага перавароту
МУС Казахстана заявіла аб стабілізацыі сітуацыі ў краіне