МІНСК, 11 сту – Sputnik. УСК па Мінску завяршыў расследаванне крымінальнай справы па факце стварэння злачыннай арганізацыі, па якой праходзяць 10 абвінавачаных, сярод якіх ёсць жанчыны, паведамілі Sputnik у Следчым камітэце.
Крымінальная справа была ўзбуджана па матэрыялах ГУБАЗіК МУС, у дачыненні да дзесяці экстрэмістаў анархісцкага руху, сярод якіх арганізатары, кіраўнікі і іншыя ўдзельнікі. Усе 10 абвінавачаных знаходзяцца пад вартай.
"Дзеянні фігурантаў у залежнасці ад ролі кожнага кваліфікаваны следствам па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі", - паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.
Як вынікае з матэрыялаў справы, тры абвінавачаныя (двое мужчын і дзяўчына) з 2005 па 2020 год для ажыццяўлення злачыннай дзейнасці аб'ядналі шэраг арганізаваных злачынных груп, створаных у Беларусі і за мяжой. У гэтыя структуры ўвайшлі тры экстрэмісцкія фарміраванні – "Рэвалюцыйнае дзеянне", "Народная самаабарона", "Рэвалюцыйна дія".
Міжнародная злачынная арганізацыя
Таксама следствам было ўстаноўлена, што гэтыя экстрэмісцкія фарміраванні мелі аўтаномныя рэгіянальныя ячэйкі, з "абшчакамі", акрамя гэтага, была створана інтэрнет-крама па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі экстрэмісцкай літаратуры, адзення і іншай анархісцкай атрыбутыкі, сказала Гарлінская.
Паводле яе слоў, у свае рады лідары ячэек падбіралі схільную да экстрэмізму моладзь. Пасля аб'яднанні ўвайшлі ў міжнародную структураваную злачынную арганізацыю.
Следствам устаноўлена, што дзейнасць гэтай арганізацыі была накіравана на гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, захоп дзяржулады неканстытуцыйным шляхам, арганізацыю масавых беспарадкаў.
Лідар раней судзімы
Гарлінская таксама адзначыла, што 31-гадовы лідар злачыннай арганізацыі ўжо быў судзімы ў 2011 годзе за ўдзел у шэрагу радыкальных акцый у Мінску разам з Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком, Дзмітрыем Дубоўскім і іншымі прадстаўнікамі анархісцкага руху.
Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка УСК, ужо ўстаноўлены факт датычнасці 31-гадовага мужчыны і 26-гадовай дзяўчыны - кіраўнікоў злачыннай арганізацыі - да падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёна ў сакавіку 2017 года з выкарыстаннем "кактэйляў Молатава". Таксама ўстаноўлена дачыненне шэрага абвінавачаных да атакі на будынкі ГУБАЗіК у Брэсце ў 2016 годзе. Абвінавачаныя ўсё здымалі на відэа і публікавалі ў сацсетках.
Акрамя гэтага, фігуранты справы абвінавачваюцца ў тым, што публічна заклікалі ўзяць актыўны ўдзел у масавых беспарадках 9 жніўня 2020 года.
Асобная справа
У асобную вытворчасць выдзелена крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў злачыннай арганізацыі і яе структурных падраздзяленняў 26-гадовага Леўчука Дзмітрыя, 24-гадовага Кандратовіча Артура, 29-гадовых Халілава Рамана і Жураўскага Яўгена, якія скрываюцца на тэрыторыі замежных дзяржаў, яны знаходзяцца ў вышуку, сказала Гарлінская.
10 крымінальных артыкулаў
Дзеянні дзесяці фігурантаў у залежнасці ад ролі кожнага з іх кваліфікаваны следствам па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яны і іх адвакаты завяршылі азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы, аб'ём якой склаў больш за 160 тамоў. Прынята рашэнне аб перадачы справы пракурору для накіравання ў суд.
Таксама на Sputnik:
Сапега: я прытрымлівалася "піску моды" – ненавідзець дзяржаву і ўладу
СК узбудзіў крымінальную справу з-за нападзення на пасольства Беларусі ў Лондане
Пракуратура паведаміла аб свежых крымінальных справах за зліў персанальных дадзеных
Лукашэнка адобрыў увядзенне крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый
Суд вынес прыгавор па справе Ціханоўскага: 94 гады пазбаўлення волі