МІНСК, 12 сту – Sputnik. Больш за 15 мільёнаў чалавек заразіліся каранавіруснай інфекцыяй у свеце за мінулы тыдзень, такія дадзеныя прывяла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
Эксперты СААЗ адзначаюць, што гэта новы антырэкорд за ўвесь час пандэміі.
"Колькасць лабараторна ўстаноўленых выпадкаў інфіцыравання COVID вырасла ў параўнанні з папярэднімі сямю днямі больш чым на палову, на 55%", – гаворыцца ў заяве СААЗ, якая была распаўсюджана мінулай ноччу.
Асаблівую занепакоенасць арганізацыі выклікалі дадзеныя аб росце смярцей ад каронавіруснай інфекцыі - колькасць смяротных зыходаў павялічылася на 3%.
Высокія лічбы
Адзначаючы хуткі рост колькасці хворых ва ўсім свеце, СААЗ канстатуе, што лічбы па захворванні на COVID асабліва высокія ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Рост колькасці хворых зафіксаваны, тым не менш, і на Еўрапейскім кантыненце, (на 31%), у ЗША і краінах Паўднёвай Амерыцы (на 78%).
А ў Афрыцы значна вырасла колькасць смярцей за тыдзень – на 84% у параўнанні з папярэднімі сямю днямі.
Агульныя дадзеныя па COVID
Усяго за мінулы тыдзень у СААЗ паступілі паведамленні аб 15 154 666 выяўленых выпадках заражэння каронавірусам і аб 43 461 памерлым з прычыны COVID-19, што адпаведна на 55% і на 3% больш, чым за тыдзень з 27 снежня па 2 студзеня.
Па дадзеных арганізацыі, у свеце працягваецца хуткае распаўсюджванне штама "амікрон" каронавіруса, тады як варыянт "дэльта", што дамінаваў раней на планеце, губляе пазіцыі.
Прагнозы СААЗ
Як заявіў напярэдадні кіраўнік еўрапейскага аддзялення СААЗ Ханс Клюге, больш за палову насельніцтва Еўропы ў бліжэйшыя 6-8 тыдняў заразіцца "амікронам".
Пры гэтым Клюге падкрэсліў, што вакцыны працягваюць дзейнічаць і даваць добрую абарону ад цяжкіх форм інфекцыі і смяротных зыходаў.
На фоне хуткага распаўсюджвання штама "амікрон" кіраўнік еўрапейскага бюро СААЗ заклікаў краіны быць гатовымі да "непрадбачаных абставін".
Чытайце таксама:
Больш за 5,3 тысячы падлеткаў ужо прышчапіліся ад каронавіруса ў Беларусі
КХЛ адмяніла ці перанесла ўжо 15 матчаў рэгулярнага чэмпіянату
Навукоўцы ацанілі ўздзеянне штама "амікрон" на лёгкія
Прыкметныя на скуры адзнакі заражэння "амікронам" назвалі навукоўцы
Бельгія ўзмацніла абмежаванні з-за "амікрона"