Сямейны капітал вырас у Беларусі

З 2019 года такая выплата для шматдзетных налічваецца ў беларускіх рублях - суму штогод індэксуюць у залежнасці ад узроўню інфляцыі.
Sputnik
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Сума сямейнага капіталу ў Беларусі павялічылася на 9,5 працэнта з 1 студзеня 2022 года. Пра гэта расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны
З новага года памер такой выплаты для шматдзетных бацькоў складае 25 995 рублёў (прыкладна 10 160 долараў). У 2021 годзе сямейны капітал складаў 23737,5 рубля.
Па стане на 1 студзеня ў Беларусі адкрыта 108.375 дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал".
"Прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння трэцяга або наступных дзяцей, а ў выпадку ўсынаўлення (удачарэння) - на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей. Дата ўсынаўлення (удачарэння) - гэта дзень уступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні)", - удакладняюць у міністэрстве.
Бацькі, якія сталі шматдзетнымі ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2021 года сямейны капітал атрымліваюць па-старому: у памеры 23737,5 рубля.

Памер сямейнага капіталу

Памер выплат сямейнага капіталу, пачынаючы з 2015 года, мяняўся наступным чынам:
2015-2019 год - 10 тысяч долараў;
2020 год - 22,5 тысячы беларускіх рублёў;
2021 год - 23 737,5 рублёў;
2022 год - 25 995 рублёў.

Сямейны капітал

Праграма сямейнага капіталу ў Беларусі дзейнічае з 2015 года. Тады пры нараджэнні ці ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей бацькам належала 10 тысяч долараў.
У 2020 годзе прэзыдэнт падоўжыў праграму яшчэ на пяць гадоў. З'явіліся і некаторыя важныя новаўвядзенні. Выплаты сталі налічвацца ў беларускіх рублях - суму штогод індэксуюць у залежнасці ад узроўню інфляцыі. Акрамя таго, з'явілася магчымасць выкарыстоўваць сямейны капітал датэрмінова: на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і (будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё кватэры, пагашэнне запазычанасці па жыллёвых крэдытах), а таксама для навучання ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ і аплаты медыцынскіх паслуг.
З 1 студзеня 2022 года пашыраны магчымасці выкарыстання сямейнага капіталу для вырашэння жыллёвага пытання, але разам з гэтым сталі больш жорсткімі ўмовы яго датэрміновага выкарыстання.
Чытайце таксама:
Дзеянне сямейнага капіталу пашыраць у Беларусі
Сямейны капітал у Беларусі: як яго атрымаць і патраціць?
Улады зрабілі больш жорсткімі ўмовы атрымання сямейнага капіталу