Антытэрарыстычная аперацыя працягваецца ў трох рэгіёнах Казахстана

Міратворчая місія краін АДКБ ужо завяршыла працу ў рэспубліцы, беларускі кантынгент ужо вярнуўся на радзіму.
Sputnik
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Антытэрарыстычная аперацыя працягваецца ў Алма-Аце, Алма-Ацінскай і Жамбылскай абласцях Казахстана, тут па-ранейшаму захоўваецца чырвоны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Камітэта нацыянальнай бяспекі краіны.
Чырвоны ўзровень такой пагрозы на гэтым тыдні ўжо знялі ў 14 рэгіёнах Казахстана, у тым ліку ў сталіцы краіны Нур-Султане.
"Крытычны "чырвоны" ўзровень захоўваецца ў Жамбылскай, Алмацінскай абласцях і горадзе Алматы. Антытэрарыстычная аперацыя ў названых рэгіёнах працягваецца", - гаворыцца ў паведамленні КНБ.
Умераны "жоўты" ўзровень тэрарыстычнай небяспекі з 13 студзеня дзейнічае ў Паўночна-Казахстанскай вобласці і ў горадзе Балхаш Карагандзінскай вобласці (на 14 сутак), у Паўладарскай вобласці (на 10 сутак) і ў Акмалінскай вобласці (да асаблівага распараджэння).
Такі ўзровень пагрозы з 14 студзеня ўстаноўлены ў Заходне-Казахстанскай вобласці на 14 сутак, высокі "аранжавы" ўзровень - з 13 студзеня ў Нур-Султане і з 14 студзеня ў Шымкенце тэрмінам на 14 сутак.

Беспарадкі ў Казахстане

Масавыя пратэсты ў Казахстане пачаліся ў першыя дні гэтага года. Падставай для незадаволенасці паслужыла павелічэнне цэн на звадкаваны газ, аднак вельмі хутка ўсё перарасло ў беспарадкі, пагромы, марадзёрства і сутычкі з сілавікамі.
Па ўсёй краіне ўвялі надзвычайнае становішча да 19 студзеня, а пазней прэзідэнт Казахстана звярнуўся па дапамогу ў АДКБ "у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы". У рэспубліку прыбылі міратворчыя місіі з Расіі, Беларусі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана.
На гэты час работа сумесных міратворчых сіл у краіне завершана. Вяртанне міратворцаў краін АДКБ з Казахстана на радзіму, якое стартавала 13 студзеня, плануецца завяршыць 19 студзеня. Беларускія сілы ўжо вярнуліся дадому.
У суботу, 15 студзеня, Аляксандр Лукашэнка асабіста падзякаваў беларускім міратворцам, наведаўшы ваенны аэрадром у Мачулішчах.
Лукашэнка: аперацыя АДКБ стала сігналам для тых, хто точыць меч каля меж
Чытайце таксама:
Хрэнін ацаніў працу міратворцаў, якія вярнуліся з Казахстана
Баюся выходзіць на вуліцу: беларуска з Алматы расказала пра сітуацыю ў горадзе
Місія міратворцаў у Казахстане завершана – Такаеў