МІНСК, 16 сту – Sputnik. Сітуацыя ў Казахстане яшчэ не нармалізавалася, але ўжо выпраўляецца, пералом наступіў. Такое меркаванне ў эфіры "Беларусь 1" выказаў Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась.
Ён расказаў аб нядаўнім сваім візіце ў рэспубліку 12-13 студзеня. Паводле яго слоў, краіна вяртаецца да нармальнага жыцця, але наперадзе ў праваахоўнікаў яшчэ шмат працы.
"Гаварыць аб тым, што цяпер абстаноўка нармалізавалася, напэўна, гэта будзе не зусім правільна. Толькі ў пяці рэгіёнах Казахстана адменена надзвычайнае становішча, у астатніх яно дзейнічае. Але разам з тым, сітуацыя выпраўляецца, пералом ужо наступіў. І можна гаварыць аб тым, што краіна вяртаецца да нармальнага жыцця", - заявіў Станіслаў Зась.
Тэрарысты і жорсткасць
Па словах Зася, падзеі ў Казахстане сталі нечаканымі не толькі для іншых краін, але і для саміх казахаў.
"Так, там адзначалася дзеянне груп не толькі такога крымінальнага характару – бандытаў, марадзёраў, але і арганізаваных груп, узброеных, якія пераследвалі іншыя мэты, можна сказаць – тэрарыстычныя мэты", - дадаў генеральны сакратар АДКБ.
Была адзначана вялікая колькасць зброі, прычым, паводле слоў Станіслава Зася, не толькі той, што была захоплена з крам і ў сілавікоў, але і загадзя падрыхтаванай – гэта ацэнкі праваахоўнікаў.
"Там дзейнічалі групы, асабліва, пры штурме будынкаў міністэрства ўнутраных спраў і іншых, добра арганізаваныя і яўна навучаныя", - адзначыў Зась.
Паводле яго слоў, былі адзначаны відавочныя кіраўнікі такіх нападзенняў, якія мелі свае знакі адрознення, а іх дзеянні былі прафесійнымі.
"Гэта значыць, можна казаць аб тым (і гэта гучала ў ацэнках, у тым ліку, прэзідэнта Казахстана), што дзейнічалі тэрарыстычныя групы", - заявіў Станіслаў Зась.
Сярод арыштаваных ёсць і замежнікі, але казаць пра тое, што там іх была большасць нельга, адзначыў ён.
Сур’ёзных сутыкненняў не было
Паводле слоў Зася, ужо 5 студзеня кіраўнікі дзяржаў у тэлефоннай размове хутка прынялі рашэнне аб уводзе міратворчага кантынгенту АДКБ - "літаральна па гадзінах".
"Нейкіх сумненняў на ўсім гэтым працягу дзён я нідзе і не сустракаў. Усе разумелі, што гэты зварот прэзідэнта краіны абгрунтаваны і адпавядае той сітуацыі, якая складваецца. Пагрозы стварыліся для дзяржавы, і ўсе разумелі, што патрэбна дапамога Казахстану", - сказаў генеральны сакратар АДКБ.
Па словах Станіслава Зася, далёка не ўсе сілы міратворчага кантынгенту АДКБ былі задзейнічаны – у Арганізацыі яшчэ быў рэзерв. Частка падраздзяленняў брала ўдзел у міратворчай аперацыі, частка – ахоўвала стратэгічна важныя і сацыяльна значныя аб’екты краіны.
"Былі розныя сітуацыі, але нейкіх сур'ёзных сутыкненняў, нападзенняў не было. Упачатку былі спробы падысці да аб’ектаў, спыняліся такія спробы. А так, каб нейкія нападзенні ці нешта яшчэ – не было. Напэўна, усе адчулі, што жарты скончыліся", - дадаў Зась.
Прыехалі з мірам
Станіслаў Зась выказаў упэўненасць, што міратворцы дакладна разумелі, што едуць яны ў дружалюбную краіну, што накіроўваюцца туды не ваяваць, а ўстанаўліваць мір і стабільнасць. Паводле яго слоў, у адрас міратворцаў ад казахстанцаў паступалі толькі станоўчыя адзнакі.
"На ўсім працягу гэтай місіі не было ніводнага канфлікту паміж міратворцамі і мясцовымі жыхарамі. І з разуменнем усе ставіліся, дапамагалі. Вядома, вялікая дапамога была аказана Казахстанам у размяшчэнні, вырашэнні бытавых пытанняў. Таму стаўленне было добрае да гэтай місіі", - дадаў Зась.
Ён таксама выказаў упэўненасць, што партнёры па АДКБ паказалі, як зладжана і эфектыўна могуць дзейнічаць разам. "У цэлым тая сітуацыя, якая складваецца ў зоне адказнасці АДКБ, вакол нашых краін, дыктуе неабходнасць на самой справе павышаць эфектыўнасць нашай арганізацыі – АДКБ", - заявіў генеральны сакратар.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: аперацыя АДКБ стала сігналам для тых, хто точыць меч каля меж
Хрэнін ацаніў працу міратворцаў, якія вярнуліся з Казахстана
Беларускія міратворцы вярнуліся з Казахстана
Міратворцы ўсялілі ў нас надзею: што кажуць людзі, якія прыляцелі з Нур-Султана?
Беларусь гатова і ў далейшым выконваць абавязацельствы ў рамках АДКБ