МІНСК, 17 сту - Sputnik. Зніжка ў 10 працэнтаў для адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, а таксама іншых сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва пачала дзейнічаць у буйных гандлёвых сетках Беларусі з 17 студзеня.
Нагадаем, на мінулым тыдні МАРГ і 16 буйных рэтэйлераў падпісалі пагадненне аб прадастаўленні зніжак на сацыяльна значныя тавары. Гэта першы вопыт такога супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу.
Каму дадуць зніжку і на якія тавары?
Зніжка 10 працэнтаў будзе прадастаўляцца на асноўныя сацыяльныя значныя тавары. У спісе 29 пазіцый: мука, крупы, хлеб, малако, мяса, сыр, алей, цукар, кансервы, некаторыя садавіна і гародніна.
Атрымаць 10-працэнтны бонус на кожны тавар змогуць малазабяспечаныя грамадзяне і сем'і, у лік якіх з найбольшай верагоднасцю трапляюць шматдзетныя і няпоўныя, а таксама адзінокія інваліды і пенсіянеры, беспрацоўныя грамадзяне.
Дзе можна атрымаць зніжку?
Спіс гандлёвых сетак, паводле інфармацыі МАРГ, будзе пашырацца, пакуль у ім налічваюцца наступныя кампаніі:
ТАА "Санта Рытэйл",
ТАА "Еўрагандаль",
ЗАТ "Дабронам" ("Капеечка", "Маяк"),
ТДА "Віталюр",
ТАА "БелМаркетКомпані",
ІУП "БелВілесдэн ("Гіпа").
Як пачаць карыстацца бонусам?
Для гэтага дастаткова аформіць у краме "сацыяльную" карту. У некаторых гандлёвых сетках у разрад "сацыяльных" будуць пераведзены наяўныя ў пакупніка дысконтныя карты, у іншых будуць аформлены новыя.
Для атрымання карты трэба прадаставіць у гандлёвым аб'екце дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці да катэгорыі грамадзян, якія маюць права на зніжку (некаторыя рэтэйлеры даюць магчымасць зрабіць гэта анлайн), дадатковых даведак аб даходах або іншых не трэба.
Затым на працягу некалькіх дзён бонусная карта будзе пераведзена ў разрад сацыяльных і зніжка пачне дзейнічаць.
Скарыстацца дысконтам нельга будзе падчас пакупкі праз сэрвісы дастаўкі, таксама эніжкі не сумуюцца і не распаўсюджваюцца на акцыйныя тавары.
Раней кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў заяўляў, што ў апошні час прадукты моцна падаражэлі - трэба падтрымаць уразлівыя катэгорыі насельніцтва.
Чытайце таксама:
Што будзе з цэнамі ў Беларусі да канца сакавіка - прагноз эканамістаў
Дзяржава будзе кантраляваць цэны на "сацыяльныя" тавары яшчэ тры месяцы
Тавараў з дзяржаўным рэгуляваннем цэн стане менш