Крыптавалюты і іх майнінг хочуць забараніць у Расіі

Як раней паведамлялі ў ЦБ, аб’ём аперацый расіян з крыптавалютамі штогод складае каля 5 мільярдаў долараў.
Sputnik
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Цэнтральны банк Расіі прапанаваў забараніць абарот крыптавалют у краіне і іх майнінг, вынікае з даклада рэгулятара.
У дакуменце ЦБ гаворыцца, што мэтазгодна ўвядзенне забароны на арганізацыю выпуску і (або) выпуск, арганізацыю абароту і абмену крыптавалют і ўстанаўленне адказнасці за парушэнне гэтага.
Пры гэтым у банку дадаюць, што трэба распрацаваць механізмы блакіроўкі адпаведных аперацый.
Акрамя таго, неабходна вызначыць арганізацыю, якая будзе займацца рэалізацыяй гэтых мер.
У РФ з мінулага года кампаніям і фізічным асобам нельга выкарыстоўваць лічбавыя валюты для аплаты паслуг і тавараў, але пры гэтым валодаць лічбавымі фінансавымі актывамі можна. Як раней паведамлялі ў ЦБ, аб’ём аперацый расіян з крыптавалютай штогод складае каля 5 мільярдаў долараў.

Забараняць валодаць не плануюць

Увядзенне абмежаванняў для расіян на інвестыцыі і валоданне крыптавалютай не плануецца, заявіла дырэктар дэпартамента фінстабільнасці ЦБ Лізавета Данілава.
"Абмежаванняў, забароны на валоданне крыптавалютай не плануецца, але плануецца абмежаванне для выкарыстання расійскай фінансавай інфраструктуры", - сказала яна журналістам.
Данілава таксама звярнула ўвагу, што ЦБ не збіраецца і не плануе прапанаваць забароны для грамадзян на валоданне лічбавымі валютамі – яны гэта змогуць рабіць у замежных юрысдыкцыях.
Альтэрнатыва дэпазітам і долару: куды ў Беларусі можна ўкладваць грошы
Таксама на Sputnik:
Услед за МАЗам: БЧ выпусціць токены на 5 мільёнаў долараў
У Мінэнерга вывучаюць перспектывы стварэння майнінг ферм у Беларусі
Эканаміст расказаў, як можна будзе зарабіць на біткоіне ў 2021 годзе