Расійскія вайскоўцы прымуць удзел у праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Падраздзяленні Усходняй ваеннай акругі здзейснілі марш сваім ходам і чыгуначным транспартам на палігоны да месцаў сумесных вучэнняў.
Праверка пройдзе ў два этапы. Першы працягнецца да 9 лютага: за гэты час будзе выканана перадыслакацыя, а таксама стварэнне груповак войск на беларускай тэрыторыі. Таксама плануецца аператыўна забяспечыць ахову і абарону важных дзяржаб'ектаў, ахову мяжы ў паветры.
Другі этап прадугледжвае правядзенне вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022". Яны запланаваны з 10 па 20 лютага. Падчас манеўраў вайскоўцы адпрацуюць эпізоды стрымання і адбіцця знешняй агрэсіі, а таксама сумеснае супрацьдзеянне тэрарызму.
Для вучэнняў задзейнічаюць палігоны "Даманаўскі", "Гожскі", "Абуз-Лясноўскі", "Брэсцкі" і "Асіповіцкі", а таксама аэрадромы.
Расія перакідвае ў Беларусь два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 і дывізіён зенітных ракетна-гарматных комплексаў "Панцирь-С", а таксама 12 самалётаў Су-35. Іншыя віды тэхнікі і іх колькасць пакуль не называюцца.
Раней у Мінабароны РФ заявілі, што Расія і Беларусь разглядаюць сітуацыю, калі дзеля бяспекі давядзецца прыцягнуць увесь ваенны патэнцыял дзвюх краін. Для гэтага дзве краіны адпрацоўваюць розныя варыянты прымянення рэгіянальнай групоўкі войск.
Што да вучэнняў "Саюзная рашучасць", аб іх правядзенні лідары дзвюх краін дамовіліся яшчэ ў снежні. Акрамя таго, тады Мінск прапанаваў Маскве прадоўжыць "стварэнне цэнтраў па навучанні" беларускіх ваенных абыходжанню з "новымі ўзорамі ваеннай тэхнікі", якую Беларусь закупляе ў Расіі.
Таксама на Sputnik:
МЗС Беларусі: ЗША сваімі заявамі нагнятаюць абстаноўку
Два дывізіёны С-400 перабазіруюць у Беларусь падчас вучэнняў з Расіяй
Раптоўная праверка сіл: расійскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь
Вальфовіч: у сумесным вучэнні Беларусі і Расіі няма нічога надзвычайнага
Зацверджана задума яшчэ адных ваенных вучэнняў Беларусі і Расіі
Лукашэнка расказаў аб ваеннай небяспецы з боку Польшчы і Украіны
Масква і Мінск улічваюць пашырэнне НАТА і рост сіл каля агульных меж – МЗС РФ