Карпенка назваў заклікі да байкоту рэферэндуму дэструктыўнай дзейнасцю

Паводле яго слоў, такая дзейнасць падрывае асновы дэмакратычнага грамадства.
Sputnik
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што заклікі апазіцыі да байкатавання канстытуцыйнага рэферэндуму і пашкоджання бюлетэняў з’яўляюцца дэструктыўнай дзейнасцю.
Цэнтрвыбаркам Беларусі праводзіць у пятніцу першае пасяджэнне па падрыхтоўцы да рэспубліканскага канстытуцыйнага рэферэндуму. Беларускі ЦВК збіраецца запрасіць назіральнікаў ад краін СНД і ШАС, будзе надрукавана больш за 7 мільёнаў бюлетэняў для галасавання, а на правядзенне кампаніі патрацяць 20,3 мільёна рублёў.

"Рэферэндум – гэта адзін з элементаў прамой дэмакратыі, калі кожны грамадзянін мае магчымасць выказаць сваё меркаванне. Не трэба слухаць гэтыя заклікі (да байкоту - Sputnik), трэба прыйсці і зрабіць свой выбар: альбо за змены ў Канстытуцыю, альбо супраць. У кожнага ёсць гэта права, а гэтыя гульні з байкатаваннем і пашкоджаннем бюлетэняў – гэта не што іншае, як дэструктыўная дзейнасць", - сказаў Карпенка.

Ён дадаў, што такая дзейнасць "падрывае асновы дэмакратычнай прававой дзяржавы".
Канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі адбудзецца ў нядзелю 27 лютага – указ аб гэтым 20 студзеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У бюлетэні будзе толькі адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?".
Таксама будзе два варыянты адказу: "так" ці "не". Згодна з Выбарчым кодэксам рашэнні, прынятыя на рэферэндуме, набудуць сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
Больш за палову беларусаў гатовы прыйсці на рэферэндум – сацапытанне
Чытайце таксама:
Збор завершаны: беларусы адправілі 9 тысяч прапаноў па Канстытуцыі
Названа дата рэферэндуму па Канстытуцыі
Лукашэнка расказаў, што практычна бачыць будучых прэзідэнтаў Беларусі
МЗС РФ: Захад можа ўчыніць правакацыю ў Беларусі падчас рэферэндуму
Лукашэнка расказаў, што зменіцца пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі