МІНСК, 21 сту – Sputnik. Да праекта новай Канстытуцыі ад беларусаў паступіла амаль дзевяць тысяч прапановаў, іх збор завершаны, паведамілі Sputnik у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.
Канстытуцыйны рэферэндум адбудзецца ў нядзелю, 27 лютага. У бюлетэні будзе пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"
"На дадзены момант у наш цэнтр паступіла 8 919 прапаноў. Актыўнасць была даволі высокая. Большасць водгукаў паступала па электроннай пошце – 90%, астатняе – паштовай карэспандэнцыяй. Збор па прапановах ужо завершаны, таму што выдадзены ўказ (аб прызначэнні рэферэндуму – Sputnik)", - заявілі ва ўпраўленні інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў.
Там дадалі, што больш за 99% атрыманых прапаноў утрымліваюць у сабе станоўчыя думкі па абноўленай Канстытуцыі. Толькі 13 водгукаў за тое, каб захаваць існуючы Закон, 27 - катэгарычна супраць канстытуцыйных абнаўленняў.
Таксама ў НЦПІ сказалі, што тэкст новай Канстытуцыі быў прагледжаны больш за 277 тысяч разоў, для прагляду на мабільных прыладах яго спампавалі каля 10 тысяч разоў.
Новая Канстытуцыя
Праект абноўленага Асноўнага закона Беларусі з'явіўся ў адкрытым доступе 27 снежня. Публічнае абмеркаванне Канстытуцыі стартавала ў той жа дзень: па сутнасці, кожны беларус мог накіраваць свае прапановы ў любы дзяржорган.
Нагадаем, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні зацвердзіў дату правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму - 27 лютага (нядзеля). Праводзіць рэферэндум будзе новы склад Цэнтрвыбаркама - прэзідэнт прызначыў на пасаду старшыні Ігара Карпенку. Лідзія Ярмошына, якая ўзначальвала больш за 25 гадоў беларускую ЦВК, пайшла ў адстаўку.
Чытайце таксама:
Названа дата рэферэндуму па Канстытуцыі
Лукашэнка распавёў, калі ў краіне пачнуць фарміраваць новыя органы ўлады
Калі запросяць: Расія накіруе назіральнікаў на рэферэндум у Беларусь
БПЦ будзе настойваць на сваіх папраўках у Канстытуцыю
Больш за палову беларусаў гатовы прыйсці на рэферэндум – сацапытанне