Колькасць расце: Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку па COVID

Раней міністр аховы здароўя назваў сітуацыю з захворваннем у краіне звычайнай для гэтага перыяду.
Sputnik
МІНСК, 22 сту - Sputnik. За апошнія суткі ў Беларусі заразілася каронавірусам 1964 чалавекі днём раней было 1836, за ўвесь перыяд пандэміі лічба склала 724903, такія дадзеныя прыводзіць Міністэрства аховы здароўя краіны.
Як паведаміла прэс-служба, за 24 гадзіны памерла 17 чалавек (за ўвесь перыяд пандэміі — 5 916) — такая ж лічба фіксавалася і напярэдадні.
Ачунялі 1856 пацыентаў (за ўвесь перыяд пандэміі – 711856), днём раней такіх было 1791.
За мінулыя суткі выканана 23 533 тэсты (усяго ў краіне праведзена 11 462 585), напярэдадні паведамлялася аб амаль 25 тысячах тэстаў.

Вакцынацыя ў Беларусі

Напярэдадні міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч заявіў, што плануецца прышчапіць ад каронавіруса не менш за 60% беларусаў.
Ён таксама ўдакладніў, што аб закупцы новых відаў вакцын размова не ідзе (цяпер у Беларусі даступны расійская "Sputnik V" і кітайская "Vero Cell"). Міністр адзначыў, што гэтыя вакцыны ні ў чым не саступаюць прэпаратам іншых вытворцаў.
"Пытанне палітычнае, проста іх не прызнаюць, і ў гэтых адносінах узнікае пытанне паездак і абмену", - сказаў ён.
Адносна сітуацыі з захворваннем на каронавірус у краіне, кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ахарактарызаваў яе як звычайную для гэтага перыяду. Пры гэтым канстатаваў, што рост ёсць, але не патрабуе экстраных мер.
"У нас не больш за 30% ад піка мінулай хвалі ідзе шпіталізацыя, у некаторых рэгіёнах менш за 20%", - удакладніў ён.
Пры гэтым у ведамстве чакаюць росту колькасці амбулаторных пацыентаў з COVID-19.
Чытайце таксама:
Міністэрства аховы здароўя паставіла новую задачу па вакцынацыі беларусаў
Прышчапіліся ад каронавіруса ўжо больш за 55% беларусаў
Лукашэнка зноў перахварэў на COVID-19