МІНСК, 24 сту – Sputnik. Абстаноўка на паўднёвых межах Беларусі ўвесь час ускладняецца, заявіў лідар рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржмяжы пагранічнікамі.
Кіраўнік дзяржавы прыняў у панядзелак з дакладам старшыню Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнанта Анатоля Лапо.
Прэзідэнт падкрэсліў, што мінулы год для беларускіх пагранічнікаў выдаўся няпростым, прыйшлося быць больш пільнымі з-за росту мігрантаў на рубяжах рэспублікі і канцэнтрацыі войск сумежных краін уздоўж беларускіх меж.
"Шмат цяпер размоў наконт нашых паўднёвых меж. Абстаноўка ўвесь час ускладняецца", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, яшчэ трэба сур’ёзна прааналізаваць сітуацыю па мінулым годзе, але пагранічнікі не падвялі, яны былі на "вастрыі".
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што бяспека Беларусі ў мірны час пачынаецца з мяжы, таму як у рамках гэтых меж забяспечваецца суверэнітэт.
Што гавораць у ДПК
У Дзяржпагранкамітэце адзначаюць, што рызыкі і выклікі пагранбяспекі захаваліся. Гэта і нелегальная міграцыя, мілітарызацыя сумежных краін, спрабуюць патрапіць у Беларусь і радыкальна настроеныя асобы.
У прыватнасці, у ведамстве падкрэслілі, што са жніўня мінулага года каля мяжы Беларусі сканцэнтравана 32-х тысячная групоўка войск Украіны і дзяржаў Еўрасаюза, актыўна вядзецца разведка, прымяняецца авіяцыя.
Пагранічнікі працягваюць паляпшаць інфраструктуру мяжы і прыгранічнай тэрыторыі. Напрыклад, новыя рубяжы аховы з паграндарогамі з’явіліся на прыбалтыйскім напрамку. Акрамя таго, на ўчастку з Польшчай заменена і мадэрнізавана частка сігналізацыйных комплексаў.
Але найбольшая работа праведзена на мяжы з Украінай: былі пабудаваны новыя заставы, устаноўлены і ўведзены ў эксплуатацыю сігналізацыйныя комплексы, пасты тэхназірання для дыстанцыйнага кантролю мясцовасці.
У бягучым годзе асноўныя намаганні ў ахове мяжы засяродзяць на ўчастках, дзе могуць узнікнуць новыя выклікі і пагрозы пагранбяспецы, асабліва на рубяжах з Украінай.
У ДПК назвалі асноўныя задачы органаў пагранічнай службы (ОПС). Паводле дадзеных ведамства, у ліку асноўных - павышэнне эфектыўнасці аховы дзяржаўнай мяжы шляхам удасканалення інжынернага і тэхнічнага абсталявання рубяжоў. Для выяўлення прыкмет падрыхтоўкі правакацый і аператыўнага прыняцця мер па іх спыненні будзе весціся пастаянны маніторынг абстаноўкі ў пагранічнай прасторы.
Таксама ДПК збіраецца завяршыць дэмаркацыю стыкаў меж Беларусі, Польшчы і Украіны ў Брэсцкім раёне. Акрамя таго, ОПС у тым ліку і ва ўзаемадзеянні з Мінабароны працягвае нарошчваць рэсурсы, у тым ліку, і, мабілізацыйныя.
Старшыня Дзяржпагранкамітэта звярнуў увагу на тое, што 2021 год стаў для пагранічнікаў напружаным. Гэта звязана з вялікай канцэнтрацыяй войск сумежных краін, разнастайныымі правакацыямі.
"Вы добра ведаеце, што ўсякі прыгранічны канфлікт пачынаецца з дробязей. Сёння Прэзідэнту было даложана аб недапушчэнні перарастання гэтых дробязей у поўнамаштабны канфлікт, хаця сумежны бок нас на гэта штурхае", - сказаў Лапо, яго словы прыводзіць БелТА.
Ён запэўніў, што пагранічнікі - гэта адэкватныя людзі, якія ацэньваюць абстаноўку. Кіраўнік ДПК падкрэсліў, што нягледзячы ні на што, бяспека меж будзе забяспечана любым спосабам, сілы і сродкі для гэтага ёсць.
Таксама на Sputnik:
Пры якіх умовах рэальна вайна паміж Украінай і Расіяй – эксперт
ЗША могуць адправіць тысячы вайскоўцаў да меж Саюзнай дзяржавы
Лукашэнка: Беларусь і Расія "ламануць так, што мала не здасца"
Саюзная дзяржава будзе купіраваць пагрозы, звязаныя з НАТА
Першыя падраздзяленні расійскіх войск прыбылі ў Беларусь – відэа