Кавальчук незадаволены вынікамі беларускага спорту: наспелі змены

Міністр спорту і турызму Беларусі незадаволены вынікамі ў мужчынскім веславанні на байдарцы і каноэ, цяжкай атлетыцы, дзюдо, стралковым спорце, футболе.
Sputnik
МІНСК, 26 сту - Sputnik. Усебаковы і глыбокі аналіз у федэрацыях праведзены, але яшчэ трэба зрабіць вялікую работу, заявіў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.
Ён адзначыў, што мужчынскае і жаночае веславанне на байдарцы і каноэ выглядаюць па-рознаму. У прыватнасці, міністр назваў слабым вынік хлопцаў.
"Відавочна, што наспела неабходнасць правядзення ўнутранай рэканструкцыі ў сістэме работы. На пасяджэнні федэрацыі адбылася наконт гэтага добрая мужчынская размова", – сказаў Кавальчук.
Паводле яго слоў, было прынятае рашэнне скасаваць пасаду галоўнага трэнера, а за кожную дысцыпліну будзе адказваць асобны чалавек. Кіраўнік спартыўнага ведамства ўдакладніў, што Уладзімір Шантаровіч і Генадзь Галіцкі прадоўжаць працаваць на карысць беларускага спорту.
Такі ж падыход плануюць выкарыстоўваць у лёгкай атлетыцы.
Незадаволены міністр і вынікамі ў цяжкай атлетыцы, зараз у зборную падбіраюць пісьменных трэнераў і збіраюцца мяняць падыход.

Дзюдо

Галоўным трэнерам зборнай Беларусі па дзюдо з новага года стаў Андрэй Казусёнак, на гэтай пасадзе ён змяніў Леаніда Свірыда. Кавальчук адзначыў, што ў мінулага настаўніка "былі гучныя лозунгі, але не аказалася выніку".
"Зрабілі тут стаўку на маладога спецыяліста Андрэя Казусёнка. Ён мае багатую кар'еру ў самба і дзюдо, хлопец амбіцыйны, аўтарытэтны, з сучасным, прагрэсіўным поглядам на трэніровачны працэс. Думаю, з яго прыходам сітуацыя ў камандзе наладзіцца", – сказаў у інтэрв'ю "СБ. Беларусь сегодня" Кавальчук.
Дзяўчат трэніраваць будзе Марына Слуцкая, і Мінспорту ўскладае вялікія надзеі на звязку Казусёнак - Слуцкая.

Футбол

Міністр лічыць, што час мяняць практыку выездаў клубаў на замежныя курорты на зборы, аргументуючы тым, што ўсе ўмовы створаны ў Беларусі.
"Для многіх гэтая тэма вельмі балючая. У першую чаргу для тых, хто прывык добра зарабляць і не мець адказу за вынік. Шмат гадоў футбольныя клубы, атрымліваючы добрую дзяржпадтрымку, проста праядалі яе, марнуючы вялізныя сродкі на заробкі і тыя самыя зборы, арганізуючы іх па два-тры разы за зіму”, – дадаў Кавальчук.
Паводле яго слоў, як толькі футбалісты пачнуць паказваць вынікі, атрымаюць фінансаванне. Але на дадзены момант беларускі футбол нікому не цікавы, балельшчыкі неахвотна ходзяць на стадыёны.
Чытайце таксама:
Названы склад беларускай зборнай на зімовую Алімпіяду ў Пекіне
Машэнскага пераабралі старшынёй Беларускай федэрацыі веславання
Кіраўнік НАК: спартыўная галіна павінна адпавядаць укладзеным грошам