МІНСК, 26 сту - Sputnik. Пытанні падрыхтоўкі да правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму абмяркуюць беларускія дэпутаты 27 студзеня, паведамілі Sputnik у сераду ў ніжняй палаце беларускага парламента.
У чацвер адбудзецца пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, адкрыццё сёмай пазачарговай сесіі. Указ аб пазачарговай сесіі на тыдні падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Плануецца, што яна працягнецца два дні і ў пятніцу ў другой палове дня пройдзе яе закрыццё.
"27 студзеня дэпутаты плануюць абмеркаваць пытанне аб дзейнасці парламента ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму", – паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе ніжняй палаты.
Акрамя таго, на адкрыцці сесіі будзе разгледжана некалькі праектаў законаў.
Плануецца, што ў першым чытанні дэпутаты разгледзяць законапраект "Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх".
У другім чытанні будзе разгледжаны праект закона, які датычыцца дзейнасці Індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
Рэспубліканскі рэферэндум у Беларусі пройдзе 27 лютага, адпаведны ўказ кіраўніком дзяржавы быў папісаны 20 студзеня.
Згодна з дакументам, у выбарчым бюлетэні будзе толькі адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?", на якое будзе два варыянты адказу: "так" ці "не". Для рэферэндуму надрукуюць больш за 7 мільёнаў бюлетэняў.
Асноўны дзень галасавання - 27 лютага, але ў гэтую электаральную кампанію таксама прадугледжана і датэрміновае галасаванне. Яно стартуе 22 лютага і працягнецца пяць дзён. У ЦВК ужо заявілі, што чакаюць высокай яўкі выбаршчыкаў.
Чытайце на Sputnik:
Пазачарговая сесія парламента Беларусі склікаецца 27 студзеня
Карпенка назваў заклікі да байкоту рэферэндуму дэструктыўнай дзейнасцю
Збор завершаны: беларусы адправілі 9 тысяч прапаноў па Канстытуцыі