МІНСК, 26 сту – Sputnik. Загарода з калючага дроту, якую Польшча ўстанавіла на мяжы з Беларуссю, нанясе шкоду дзікай Белавежскай пушчы, дадзеную заяву зрабіла польскае аддзяленне Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF).
Такім чынам WWF адрэагаваў на гібель зубра, які параніўся аб калючую загароду на беларуска-польскай мяжы і ад атрыманых траўм памёр.
"Польскае аддзяленне WWF асвядомлена аб гібелі зубра, пра што паведамлялі беларускія ўлады і СМІ. Любы фізічны бар’ер такога кшталту будзе мець негатыўнае ўздзеянне на дзікую прыроду і экасістэмы, і яго трэба пазбягаць з пункту гледжання аховы навакольнага асяроддзя", - гаворыцца ў заяве.
Фонд таксама заклікаў міжнародныя структуры, у тым ліку Еўрапейскую камісію, ЮНЕСКА і ўдзельнікаў Бернскай канвенцыі, стаць пасрэднікамі ў вырашэнні праблемы гібелі жывёл з-за калючага дроту на мяжы.
Пасля абвастрэння сітуацыі з мігрантамі ў канцы 2021 года Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэнне ўмацаваць свае межы з Беларуссю калючым дротам. Беларускія пагранічнікі неаднаразова паведамлялі і перадавалі фота і відэа аб загінулых і параненых жывёлах, якія заблыталіся ў "калючцы".
Адзін з гучных выпадкаў – загінулы зубр з папуляцыі з польскага боку пушчы. Увосень статак сезонна міграваў у Беларусь, а з надыходам халадоў вяртаўся ў Польшчу да месца зімовага прыкорму.
Нагадаем, у аўторак 25 студзеня ў Польшчы пачалося ўзвядзенне капітальнай загароды на мяжы з Беларуссю. Яе даўжыня будзе складаць 186 кіламетраў, а кошт праекта – 1,6 мільярда злотых (каля 400 мільёнаў долараў ЗША). Агароджа будзе праходзіць таксама па тэрыторыі Белавежскай пушчы: будаўнікі ў нацпарку, які ўваходзіць у спісак сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, плануюць высекчы каля тысячы гектараў лесу, абсталююць пляцоўкі для захоўвання матэрыялаў і пракладуць дарогі.
Чытайце таксама:
На 30 асобін: пагалоўе зуброў павялічылася ў Белавежскай пушчы
Лаўроў: РФ спадзяецца на вырашэнне крызісу на беларуска-польскай мяжы
Збеглы ў Беларусь польскі салдат назваў колькасць забітых мігрантаў