Адзін мільярд долараў выдаткуюць у Беларусі на дзіцячую дапамогу ў 2022 годзе

Беларускія ўлады таксама прадугледзелі ў бюджэце ў гэтым годзе 1,7 мільярда рублёў на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.
Sputnik
МІНСК, 30 сту – Sputnik. Беларускія ўлады накіроўваюць значныя сродкі на матэрыяльную дапамогу ў перыяд нараджэння і выхавання дзяцей, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
У гэтым годзе на дзіцячую дапамогу будзе накіравана 2,7 мільярда рублёў (каля 1 мільярда долараў – Sputnik). Такая фінансавая падтрымка аказваецца прыблізна 427 тысячам дзяцей ці кожнаму чацвёртаму дзіцяці ў Беларусі.

"У гэтым годзе толькі на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў запланавана 1,7 мільярда рублёў", – цытуе Ірыну Касцевіч БелТА.

Міністр працы і сацыяльнай абароны таксама нагадала, што ў рэспубліцы з 2015 года існуе праграма выплат сямейнага капіталу. Цяпер адкрыта больш за 108 тысяч дэпазітаў у банку на гэтыя мэты.
У 2022 годзе на фарміраванне сямейнага капіталу з рэспубліканскага бюджэту будзе накіравана каля 380 мільёнаў рублёў.
Па словах Ірыны Касцевіч, беларускія ўлады плануюць пашырыць магчымасці шматдзетных сямей. Цяпер на меркаванне бацькоў, вядома, з улікам інтарэсаў наймальнікаў можна будзе выкарыстоўваць або дадатковы вольны ад працы дзень у тыдзень, альбо скараціць на гадзіну працоўны дзень.
Дзеянне сямейнага капіталу пашыраць у Беларусі
Чытайце таксама:
Сямейны капітал у Беларусі: як яго атрымаць і патраціць?
Сямейны капітал афіцыйна дазволілі траціць на куплю жылля
Шматдзетныя сем'і ў Беларусі атрымаюць шматмільярдную падтрымку