"Ужо мурашкі": алімпійскі чэмпіён расказаў пра чаканні ад Гульняў у Пекіне – відэа

Напярэдадні старту Алімпіяды ў Пекіне Sputnik паразмаўляў з легендамі спорту, знакамітымі алімпійцамі мінулых гадоў аб іх чаканнях ад будучых спаборніцтваў. Чаго чакае ад пекінскіх Гульняў чэмпіён Сеула - 1988, фехтавальшчык Аляксандр Раманькоў, глядзіце на відэа.
Sputnik
У калекцыі ўзнагарод Аляксандра Раманькова – два срэбры, дзве бронзы і адно золата Алімпійскіх гульняў, вышэйшая прыступка пастамента пакарылася савецкаму фехтавальшчыку ў 1988 годзе на Гульнях у Сеуле. Акрамя таго, Раманькоў з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам свету, у 1993 годзе ён скончыў спартыўную кар’еру, быў кіраўніком Беларускай федэрацыі фехтавання, зараз з’яўляецца старшым трэнерам зборнай каманды рапірыстаў Беларусі.
"У мяне дрыжыкі па целе пайшлі. Мурашкі. Я ведаю, што гэта такое – на сваіх плячах, на сваіх руках. Я праходзіў усё гэта", - адзначыў легендарны спартсмен.
Знакаміты спартсмен і трэнер распавёў карэспандэнту Sputnik аб тым, што нядаўна спецыяльна вярнуўся з Дубаю, дзе ў яго жыве ўнучка, каб "сядзець ля тэлевізара і гарлапаніць, крычаць, хварэць".
"Калі гэта дапаможа нашым, няхай кожнаму па кавалачку дастанецца маёй душы, маёй сілы, маёй волі. І давайце хварэць за нашых", - сказаў Раманькоў.
24-я па ліку зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага.
Таксама на Sputnik:
Першыя беларускія спартсмены прыбылі на Алімпіяду ў Пекін
Алімпійскія вёскі адкрываюцца да зімовых Гульняў у Пекіне
Гагіеў расказаў, што выклікае асцярогу перад Алімпіядай у Пекіне
На якіх аб'ектах пройдуць спаборніцтвы Алімпіяды ў Пекіне – фота
Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе - 2022