МІНСК, 1 лют – Sputnik. Урад Латвіі прыняў рашэнне прадоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Нагадаем, рэжым НС уступіў у сілу 11 жніўня 2021 года, прычынай стала абвастрэнне міграцыйнага крызісу. Першапачаткова меркавалася, што ён будзе дзейнічаць тры месяцы, аднак у лістападзе было прынята рашэнне падоўжыць тэрмін.
Цяпер урад вырашыў, што рэжым НС на мяжы Беларусі і Латвіі трэба захаваць да 10 траўня.
Адзначым, што суседняя Літва рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю ўвяла пазней – 10 лістапада 2021 года – і адмяніла раней – з 15 студзеня тэрмін яго дзеяння скончыўся і падаўжаць не сталі: прэзідэнт краіны Науседа заявіў, што праблема з мігрантамі вырашана, а калі сітуацыя зноў ускладніцца, дык рэжым надзвычайнай сітуацыі зноў можна будзе ўвесці. Аднак узмоцнены рэжым аховы на мяжы пакінулі.
Як сведчыць МУС краіны, з 10 жніўня мінулага года да 20 студзеня цяперашняга былі прадухілены спробы 4 962 чалавек незаконна перайсці латвійска-беларускую мяжу. Пры гэтым пагранічнікі Латвіі адзначаюць, што з сярэдзіны снежня колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю ўзрастае. Па дадзеных ведамства, каб пакрыць дадатковыя выдаткі ў сувязі з працягам на тры месяцы рэжыму НС спатрэбіцца каля 3,88 млн еўра.
Чытайце таксама:
Літва ўжо ўстанавіла больш за 200 км "калючкі" на мяжы з Беларуссю
Новую хвалю міграцыйнага крызісу прадказваюць спецслужбы Польшчы
Лідары Еўрасаюза дамовіліся лепш абараняць свае межы ад мігрантаў