Супрацоўніца мытні загінула пад коламі фуры ў Казловічах

У загінулай жанчыны засталіся муж і малалетняе дзіця, па факце здарэння праводзіцца праверка.
Sputnik
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Супрацоўніца мытні загінула пад коламі замежнай фуры ў пункце пропуску "Казловічы", паведамілі ў суботу ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
Як расказалі ў ДМК, трагедыя адбылася ў суботу падчас праверкі фур у пункце пропуску. Мытніца збірала дакументы ў тых, хто чакаў сваёй чаргі на афармленне дальнабойшчыкаў, калі адзін з вадзіцеляў ірвануў на свабоднае месца, не заўважыўшы жанчыну.
Супрацоўніца мытні ад атрыманых траўм памерла на месцы здарэння.
"Сёння, з 12:00 да 13:00 на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску "Казловічы" адбыўся трагічны выпадак - вадзіцель грузавога транспартнага сродку ўчыніў наезд на супрацоўніцу мытных органаў пры выкананні ёю службовых абавязкаў", - расказалі ў прэс-службе.
На месцы працуе следча-аператыўная група Следчага камітэта.
У ДМК адзначылі, што калектыў мытных органаў глыбока смуткуе ў сувязі з тым, што адбылося, і выказвае спачуванні родным і блізкім загінулай. Сям'і будзе аказана ўся неабходная дапамога.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Машына збіла дзяцей у Гомелі, загінула дзяўчынка: СК распавёў падрабязнасці
Таксама на Sputnik:
МЗС Беларусі высылае з краіны супрацоўніка Генконсульства Польшчы ў Брэсце
Расіяне пасля ДТЗ распавялі аб дапамозе ад простых беларусаў – відэа
Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці загінуў у ДТЗ пад Віцебскам
Сталі вядомы падрабязнасці ДТЗ з Каем Метавым у Беларусі