Лукашэнка патлумачыў, чаму вайна на Украіне і ў Еўропе немагчыма

Паводле слоў беларускага лідара, свет змяніўся, і нікому не хочацца страчваць камфортныя ўмовы і залазіць у зямлянку, каб выратавацца.
Sputnik
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Вайна на Украіне і ў Еўропе немагчыма, таму што заходнія краіны разумеюць бесперспектыўнасць супрацьстаяння з АДКБ, аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю расійскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву.
Як заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы, у сучасным свеце ніхто не зацікаўлены ў тым, каб адмовіцца ад мірнага жыцця і выносіць нягоды, падобныя тым, якія перанеслі жыхары Беларусі і іншых краін падчас Другой сусветнай вайны.
"Занадта камфортна мы жывём. Гэта вельмі важна, калі чалавек пачынае думаць, мазгамі варушыць. Заўтра вайна, і трэба замест італьянскага дома ў зямлянку сесці, як у нас у Беларусі было", - растлумачыў Лукашэнка.
Ён упэўнены, што на Захадзе пераканаліся ў ваеннай моцы Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.
"АДКБ што паказала? Калі яны там разгорнуцца і перашлюць сюды нейкія войскі, мы ўжо будзем стаяць ля Ла-Манша", - адзначыў прэзідэнт.
Ён таксама нагадаў, як хутка было прынята рашэнне аб дапамозе Казахстану падчас студзеньскіх падзей, як аператыўна разгарнулі кантынгент і што адбылося, калі б спатрэбілася даслаць дадатковыя войскі.
"Калі б трэба – там бы павялічыліся гэтыя сілы. Мы каля Алматы ў Нур-Султане ўзялі аэрапорты пад кантроль. Цяпер жа зразумела, чаму іх узялі. Мы б пешшу не прыйшлі б туды – за тысячу кіламетраў на працягу некалькіх гадзін пасля намі прынятага рашэння", - растлумачыў беларускі лідар.

Бесперспектыўнасць вайны

На думку прэзідэнта, заходнія дзяржавы разумеюць бесперспектыўнасць вайны з краінамі АДКБ, найперш з Расіяй. "Мы не гаворым аб ядзернай нейкай і іншай зброі. Але нас лепш не чапаць", - падкрэсліў ён.
Такі ж падыход і ў дачыненні да Украіны. "Украіна ніколі з намі не будзе ваяваць. Гэтая вайна працягнецца ну максімум 3-4 дні. Там няма каму будзе супраць нас ваяваць. Тых, каго там паказваюць з аўтаматамі, іх паказваюць драўлянымі, як яны трэніруюцца", - сказаў Лукашэнка.
"Так мы зараз выйдзем з табой у суседнюю залу, здымем на мабільны тэлефон трэніроўку і пакажам", - сказаў ён, звяртаючыся да Салаўёва.
Каментуючы рэакцыю ўкраінскага лідара на абвастрэнне сітуацыі, Лукашэнка сказаў, што ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі – не баец.
"Як толькі крыху запахла, Валодзя Зяленскі адразу трухнуў", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.
Поўнае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміру Салаўёву глядзіце на Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Каб не было вайны: Петрышэнка заклікаў астудзіць "гарачыя галовы"
Чытайце таксама:
Лукашэнка назваў галоўную мэту вучэнняў на мяжы з Украінай
Расійскія штурмавікі Су-25СМ перакінуты ў Беларусь
Вучэнні ў лютым: Рэспубліка Палессе і Паўночная Федэрацыя супраць Заходніх
Лаўроў распавёў, чаго РФ чакае ад ЗША і НАТА
Трамп абвінаваціў Байдэна ў стварэнні пагрозы Трэцяй сусветнай вайны
Лаўроў адказаў, ці будзе вайна Расіі з Захадам
Лукашэнка сказаў, у якім выпадку будзе вайна